Product Safety Guide

Table Of Contents
14
Інструкцыя па бяспецы прылады
Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым
зыходным кодам
У камплект пастаўкі гэтага вырабу ўваходзіць праграмнае забеспячэнне з адкрытым
зыходным кодам.
Наведайце вэб-сайт Brother Solutions Center support.brother.com
для прагляду заўваг
пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам.
Служба падтрымкі кліентаў Brother
Служба падтрымкі кліентаў
Наведайце вэб-сайт www.brother.com для атрымання кантактнай інфармацыі мясцовых
офісаў кампаніі Brother.
Размяшчэнне сэрвісных цэнтраў
Інфармацыю аб сэрвісных цэнтрах ў Еўропе можна атрымаць у мясцовым офісе кампаніі
Brother. Адрасы і тэлефоны еўрапейскіх офісаў можна знайсці на вэб-сайце
www.brother.com
(выберыце патрэбную краіну).
Незаконнае выкарыстанне сканавальнага
абсталявання
Стварэнне копій некаторых матэрыялаў або дакументаў у мэтах махлярства зяўляецца
злачынствам. Ніжэй прыведзены няпоўны пералік дакументаў, стварэнне копій якіх можа
быць незаконным. Пры ўзнікненні сумневаў адносна канкрэтнага матэрыялу або дакумента
рэкамендуецца звярнуцца да юрыста-кансультанта і/або ў адпаведныя праваахоўныя
ворганы:
Валюта
Аблігацыі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць пазыковыя
абавязанні
Дэпазітныя сертыфікаты
Службовыя дакументы узброеных сіл і дакументы аб прызыве
Пашпарты
Паштовыя маркі (пагашаныя або непагашаныя)
Іміграцыйныя дакументы
Дакументы на атрыманне сацыяльнай дапамогі
Чэкі або аплатныя даручэнні, выдадзеныя дзяржаўнымі ўстановамі
Ідэнтыфікацыйныя жэтоны і знакі адрознення
Забараняецца капіяваць матэрыялы, абароненыя законам аб аўтарскіх правах.
Выключэннем зяўляецца прынцып "добрасумленных паводзінаў", згодна
з якім
дазваляецца капіяваць асобныя часткі твораў. Стварэнне некалькіх копій лічыцца
нядобрасумленным выкарыстаннем. Творы мастацтва прыраўноўваюцца да твораў,
абароненых законам аб аўтарскіх правах.