Product Safety Guide

Table Of Contents
Выбар бяспечнага месца для прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Выбірайце месца з тэмпературай ад 10 °C да 32 °C і вільготнасцю паміж 20% і 80%, і дзе
адсутнічае кандэнсат.
НЕ змяшчайце прыладу побач з награвальнікамі, кандыцыянерамі паветра,
электрычнымі вентылятырамі, халадзільнікамі ці вадой. Паколькі вада можа трапіць на
прыладу (у тым ліку ў выглядзе кандэнсату, выкліканага працай награвальнага і
вентыляцыйнага абсталявання або кандыцыянера), гэта можа стварыць рызыку
паражэння электрычным токам, кароткага замыкання ці ўзгарання.
НЕ дапускайце ўздзеяння на прыладу прамога сонечнага святла, празмернай цеплыні,
адкрытага агню, каразійных газаў, вільгаці ці пылу. Гэта можа стварыць рызыку
паражэння электрычным токам, кароткага замыкання ці ўзгарання, што пашкодзіць
прыладу і/ці зробіць яе непрыдатнай да працы.
НЕ змяшчайцепрыладу блізка з хімічнымі рэчывамі або ў месцах, дзе магчыма
праліванне на яе хімічных рэчываў. Калі хімічныя рэчывы ўступяць у кантакт з
прыладай, існуе рызыка пажару ці паражэння электрычным токам. Напрыклад,
арганічныя растваральнікі і такія рэчывы як бензін, растваральнік фарбы, вадкасць для
зняцця лаку і дэзадаратар могуць растварыць ці расплавіць пластмасавы корпус і/ці
кабелі, што створыць рызыку ўзгарання і паражэння электрычным токам. Гэтыя або
іншыя хімічныя рэчывы могуць прывесці да збою ў працы прылады ці пазбавіць яе
колеру.
3