Інструкцыя па бяспецы прылады 1 (HL-L2300DR / HL-L2340DWR / HL-L2360DNR / HL-L2365DWR / DCP-L2500DR / DCP-L2520DWR / DCP-L2540DNR / DCP-L2560DWR / MFC-L2700DNR / MFC-L2700DWR / MFC-L2720DWR / MFC-L2740DWR) Brother Industries, Ltd. 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Japan Прачытайце гэтую інструкцыю перад пачаткам эксплуатацыі вырабу або перад правядзеннем любых прац па абслугоўванні.
Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце У дадзеным дакуменце выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні. Трымайцеся ўсіх папярэджанняў і інструкцый, пазначаных на прыладзе. ПАПЯРЭДЖАННЕ Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі не пазбягаць яе, можа прывесці да смерці або атрымання цяжкіх траўмаў. АСЦЯРОЖНА Знак АСЦЯРОЖНА паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі не пазбягаць яе, можа прывесці да лёгкіх або сярэдніх траўмаў.
Заўвага пра складанне і выданне 1 Гэтая інструкцыя складзена і апублікавана, каб падаць актуальныя і даступныя на момант публікацыі звесткі пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя ў дадзенай інструкцыі можа быць зменена. Для атрымання апошняй версіі інструкцыі наведайце вэб-сайт па адрасе http://support.brother.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу хімікатаў або ў месцах, дзе магчымая іх уцечка. У прыватнасці, арганічныя растваральнікі або іншыя хімічныя вадкасці могуць расплавіць або растварыць кажух і/або кабелі, у выніку чаго ствараецца рызыка пажару або паражэння электрычным токам. Яны таксама могуць з’явіцца чыннікам няспраўнасці прылады або абясколервання яе корпусу. НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў месцах, у якіх заблакаваны або абцяжараны доступ да раздымаў або адтулін прылады.
АСЦЯРОЖНА Устанаўлівайце прыладу ў месцах, дзе забяспечана адпаведная вентыляцыя. Гэтая прылада вылучае некаторыя хімічныя рэчывы падчас друку і, акрамя таго, пры выкарыстанні цягам доўгага часу або ў дрэнна вентыляваных месцах можа выклікаць вылучэнне такіх пахкіх газаў, як азон. Змяшчайце прыладу ў добра вентыляваным памяшканні для забеспячэння аптымальнай прадукцыйнасці і камфорту. Старайцеся не ставіць прыладу ў памяшканнях, дзе ходзіць шмат людзей.
Агульныя меры засцярогі ПАПЯРЭДЖАННЕ Для пакавання прылады выкарыстоўваюцца пластыкавыя пакеты. Каб пазбегнуць небяспекі выпадковага задушвання немаўлят і дзяцей, неабходна трымаць гэтае пакаванне далей ад іх. Поліэтыленавыя пакеты - ня цацкі. (Толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі) НЕ выкарыстоўвайце прыладу побач з медыцынскім электраабсталяваннем.
НЕ выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя рэчывы, аэразолі любога тыпу або арганічныя растваральнікі і вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк, для чысткі прылады ўнутры або звонку. Гэта можа прывесці да пажару або паражэння электрычным токам. Замест гэтага выкарыстоўвайце толькі сухую тканіну без ворсу. НЕ спрабуйце выкарыстоўваць прыладу пры ўзнікненні скамечвання паперы або захрасанні ўнутры прылады асобных лістоў паперы. Працяглы кантакт паперы з блокам тэрмазамацавання тонера можа прывесці да ўзгарання.
ГАРАЧАЯ ПАВЕРХНЯ Адразу па сканчэнні працы прылады некаторыя ўнутраныя яе часткі застаюцца вельмі гарачымі. Перш чым дакранацца да ўнутраных дэталяў прылады, пачакайце прынамсі 10 хвілін да яе поўнага ахалоджвання.
АСЦЯРОЖНА (Толькi для мадэляў MFC i DCP) Перамяшчаючы прыладу, бярыцеся за бакавыя ручкі, размешчаныя пад сканерам. НЕ пераносьце прыладу, утрымліваючы яе за падставу. (Толькi для мадэляў MFC i DCP) Некаторыя часткі прылады могуць прычыніць траўму ў выпадку рэзкага зачынення вечак (зацененыя). Захоўвайце асцярожнасць, кладучы рукі ў месцы, паказаныя на малюнках; НЕ зачыняйце вечкі з высілкам. (Толькi для мадэляў MFC i DCP) Для прадухілення траўмаў не ўстаўляйце пальцы ў месцы, паказаныя на малюнках.
НЕ спрабуйце разабраць тонер-картрыдж. Калі тонер рассыпаўся, пазбягайце ўдыхання або трапляння яго на скуру. Калі гэта адбылося, прачытайце даведачныя лісты па бяспецы (SDS) на вэб-сайце па адрасе http://sds.brother.co.jp/sdsapp/index.html Захоўвайце тонер-картрыдж у недаступным для дзяцей месцы. Пры праглынанні тонера неадкладна звярніцеся да лекара і прачытайце даведачныя лісты па бяспецы (SDS) на вэб-сайце па адрасе http://sds.brother.co.jp/sdsapp/index.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ НЕ здымайце і не пашкоджвайце папераджальныя і засцерагальныя этыкеткі ўнутры прылады.
Бяспечнае падлучэнне прылады ПАПЯРЭДЖАННЕ Унутры прылады маюцца электрычныя кантакты, якія знаходзяцца падчас працы пад высокім напружаннем. Перад чысткай унутраных частак прылады спачатку абавязкова адключыце тэлефонны провад (толькі для мадэляў MFC), затым шнур сілкавання ад электрычнай разеткі. Гэта прадухіліць паражэнне электрычным токам. НЕ выкарыстоўвайце шнур сілкавання пераменнага току, каб выцягнуць вілку з насценнай разеткі або запіхнуць яе туды. Бярыцеся рукой за штэпсельную вілку.
Гэтая прылада абсталявана 3-кантактнай вілкай з зазямленнем. Гэткая вілка падыходзіць толькі да разетак з зазямленнем. Гэта функцыя, якая забяспечвае бяспеку працы. Калі ўставіць вілку ў разетку не атрымліваецца, выклічце электрыка для замены састарэлай разеткі. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем. (Толькi для мадэляў MFC) Забараняецца дакранацца да аголеных тэлефонных правадоў або клем, калі тэлефонная лінія падлучана да насценнай разеткі.
Brother настойліва рэкамендуе НЕ выкарыстоўваць любы тып падаўжальніка. НЕ дапускайце трапляння вадкасці любога тыпу на вілку або ў разетку сілкавання. НЕ дапускайце збірання пылу на вілцы, разетцы сілкавання або прыладзе.
Тэхнічнае абслугоўванне прылады 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕ спрабуйце абслугоўваць прыладу самастойна, таму што адкрыццё або здыманне вечкаў можа прывесці да ўзнікнення небяспекі паражэння токам і выклікаць іншыя рызыкі, якія могуць прывесці да анулявання гарантыі. У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблем з прыладай звярнiцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother. Калі прылада падала або яе корпус быў пашкоджаны, можа ўзнікнуць небяспека паражэння электрычным токам.
Гарантыя на прыладу і абавязанні 1 Ніякая інфармацыя, што ўтрымліваецца ў дадзеным дакуменце, не змяняе ніводную з існуючых гарантый на прыладу і не можа расцэньвацца ў якасці дадатковай гарантыі на яе. Невыкананне тэхнікі бяспекі, апісанай у дадзенай інструкцыі, можа прывесці да анулявання гарантыі на прыладу. ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕ выкарыстоўвайце прыладу паблізу вады (напрыклад, побач з ваннай, ракавінай, кухоннай мыйкай або пральнай машынай, а таксама ў вільготным падвале або побач з плавальным басейнам).
Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы) 1 Мы, кампанія Brother Industries, Ltd., размешчаная па адрасе 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561 Japan, заяўляем, што дадзеная прылада адпавядае асноўным патрабаванням усіх адпаведных дырэктыў і правілаў, якія ўжываюцца ў Еўрапейскім Супольніцтве. Дэкларацыю адпаведнасці (DoC) можна загрузіць на нашым вэб-сайце. Перайдзіце на старонку http://support.brother.com, а затым: i выберыце Europe i выберыце краіну i выберыце «Інструкцыі» i выберыце мадэль.
Унутранае лазернае выпраменьванне 1 Даўжыня хвалі: 770-800 нм Выхадная магутнасць: макс. 25 мВт Клас лазера: Клас 3B ПАПЯРЭДЖАННЕ Выкарыстанне ворганаў кіравання, выкананне працэдур ці наладка, не прадугледжаныя ў дадзенай інструкцыі, могуць прывесці да небяспечнага ўздзеяння радыяцыі. Бесправадная лакальная сетка (толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі) 1 Гэты прынтар/Шматфункцыянальны прынтар падтрымлівае інтэрфейс бесправадной лакальнай сеткі.
Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза 1 19
Гандлёвыя знакі BROTHER з’яўляецца гандлёвым знакам альбо зарэгістраваным гандлёвым знакам кампаніі Brother Industries, Ltd. Microsoft, Windows, Windows Vista, Windows Server, Outlook, SharePoint, Internet Explorer і Windows Phone з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі альбо гандлёвымі знакамі карпарацыі Microsoft у ЗША і/або іншых краінах. Apple, Macintosh, Safari, Mac OS, iPad, iPhone, iPod touch і OS X з’яўляюцца гандлёвымі знакамі кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і/або іншых краінах.
Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам 1 У камплект пастаўкі дадзенага вырабу ўваходзіць праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам. Наведайце вэб-сайт Brother Solutions Center па адрасе http://support.brother.com, каб пазнаёміцца з заўвагамі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам і са звесткамі пра аўтарскя правы. Аўтарскае права і ліцэнзія 1 © 2015 Brother Industries, Ltd. Усе правы захаваныя.
Служба падтрымкі кліентаў Brother Служба падтрымкі кліентаў 1 1 Для атрымання інфармацыі пра мясцовы офіс кампаніі Brother наведайце вэб-сайт http://www.brother.com Размяшчэнне сэрвіс-цэнтраў Для атрымання адрасоў сэрвіс-цэнтраў у вашай краіне звярніцеся ў мясцовы офіс кампаніі Brother. Адрасы і тэлефоны мясцовых офісаў можна знайсці на вэб-сайце http://www.brother.com, выбраўшы адпаведную краіну.
Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP) 1 Рэпрадукаванне пэўных элементаў або дакументаў з намерам здзейсніць махлярства з’яўляецца злачынствам. Ніжэй прыведзены няпоўны пералік дакументаў, рэпрадукаванне якіх можа быць незаконным.
Месяц выдання: 02/2019 www.brotherearth.