Product Safety Guide

Table Of Contents
олькі для мадэляў MFC)
Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі. Ніколі не дакранайцеся да
тэлефонных правадоў альбо неізаляваных кантактаў, за выключэннем выпадкаў, калі
шнур тэлефоннай лініі не падключаны да насценнай разеткі.
Ніколі не падключайце тэлефонны провад падчас навальніцы. Ніколі не ўсталёўвайце
тэлефонную насценную разетку ў вільготным месцы ці там, дзе можа стаць вільготна,
напрыклад паблізу ад халадзільніка або іншага абсталявання, якое стварае кандэнсат.
Бяспека шнура сілкавання:
Гэта прылада аснашчана вілкай з зазямленнем. Вілка падыходзіць толькі для
электрычнай разеткі з зазямленнем. Гэта функцыя забяспечвае бяспеку працы. Калі не
атрымліваецца падключыць вілку да разеткі, выклікайце электрыка для ўсталявання
разеткі патрэбнага тыпу. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем.
НЕ стаўце рэчы на шнур сілкавання.
НЕ змяшчайце прыладу ў месцах, дзе на шнур могуць наступіць.
НЕ размяшчайце прыладу ў палажэнне, калі шнур расцягнуты ці напружаны, бо ён
можа знасіцца або парэпацца.
НЕ карыстайцеся прыладай і не чапайце шнур, калі ён зношаны ці парэпаны. Падчас
адключэння прылады НЕ дакранайцеся да пашкоджанага ці парэпанага ўчастка.
НЕ цягніце за сярэдзіну шнура сілкавання, бо гэта можа аддзяліць шнур ад вілкі. Гэта
можа прывесці да паражэння электрычным токам.
НЕ выкарыстоўвайце ніякія забароненыя кабелі (або дадатковыя прылады). Гэта можа
прывесці да ўзгарання або траўмаў. Усталяванне неабходна выконваць згодна з
інструкцыяй карыстальніка.
Кампанія Brother настойліва раіць НЕ ўжываць падаўжальнікі ніякага тыпу.
Прыладу неабходна ўсталёўваць так, каб нічога не заціскала ці не абмяжоўвала шнур
сілкавання.
НЕ выкарыстоўвайце кабелі, якія не адпавядаюць характарыстыкам, прыведзеным у
Інструкцыі па хуткім усталяванніі. У адваротным выпадку гэта можа прывесці да
пажару або траўмаў. Калі ў камплекце пастаўкі дадзенай прылады прадугледжаны
шнур сілкавання, выкарыстоўвайце ТОЛЬКІ гэты шнур. Усталяванне трэба выканаць
правільна, як апісана ў Інструкцыі па хуткім усталяванні.
АСЦЯРОЖНА
Калі перамяшчаеце прыладу, рабіце гэта так, як паказана на ілюстрацыі.
10