Product Safety Guide

Table Of Contents
Калі вы кантактавалі з тонерам, выканайце наступныя ўказанні:
Удыханне
Адразу звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Пры выпадковым удыханні адразу
выйдзіце на свежае паветра і звярніцеся па медыцынскую дапамогу.
Кантакт са скурай
Адразу выдаліце забруджаную вопратку і прамыйце паражоную скуру дастатковай
колькасцю вады або вады з мылам.
Кантакт з вачамі
Звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Калі тонер трапіў ў вочы, адразу прамыйце іх
вадой на працягу не менш за 15 хвілін.
Глытанне
Адразу звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Спаласніце рот вадой і выпейце
200-300 мл (кубак) вады.
Каб даведацца больш пра тонеры, якія выкарыстоўваюцца ў вашай прыладзе,
азнаёмцеся з Пашпартам бяспекі на наступнай вэб-старонцы
sds.brother.co.jp/sdsapp/
index.html.
НЕ праводзьце рукой па краю паперы. Тонкія і вострыя краі паперы могуць прывесці да
траўмы.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Адметная змена ў працы прылады можа ўказваць на неабходнасць абслугоўвання.
НЕ падлучайце прыладу да электрычных разетак, якімі кіруюць насценныя
выключальнікі і аўтаматычныя таймеры, або да таго ж участка электрычнай лініі, да
якога падключаны прыборы ці абсталяванне, што патрабуе значнай колькасці
электраэнергіі. Гэта можа прывесці да збою падачы сілкавання. Збой падачы
сілкавання можа таксама выдаліць даныя з памяці прылады, а перыядычнае
ўключэнне і выключэнне сілкавання пашкодзіць прыладу.
Для змены картрыджаў, якія пастаўляюцца разам з прыладай, рэкамендуецца
выкарыстоўваць арыгінальныя тонер-картрыджы ад кампаніі Brother. Неарыгінальныя
тонер-картрыджы могуць пашкодзіць прыладу. Яны таксама могуць прывесці да
розніцы ўстойлівасці пры захоўванні. (Не ўсе неарыгінальныя тонер-картрыджы
прыводзяць да такіх праблем.)
НЕ выдаляйце і НЕ пашкоджвайце ўнутры прылады ніякія этыкеткі з папярэджаннем
або засцярогай.
12