Product Safety Guide

Table Of Contents
НЕ разбірайце прыладу. Гэта можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным
токам.
НЕ спрабуйце самастойна праводзіць абслугоўванне прылады. Адкрыццё ці зняцце
накрывак нясе рызыку дакранання вамі да небяспечных электрычных частак і іншыя
пагрозы, а таксама можа пазбавіць вас гарантыі. Па ўсіх пытаннях сэрвіснага
абслугоўвання звяртайцеся ў Службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага
дылера Brother.
НЕ выпускайце на вілку сілкавання прылады ніякага металічнага абсталявання ці якіх-
небудзь вадкасцяў. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам або пажару.
Калі вада, іншыя вадкасці ці металічныя прадметы трапілі ўнутр прылады, неабходна
неадкладна выцягнуць вілку прылады з разеткі і звярнуцца ў службу падтрымкі кліентаў
Brother ці да мясцовага дылера Brother.
Дадзеную прыладу неабходна падключаць да крыніцы сілкавання пераменнага току з
дыяпазонам напружанняў, якія пазначаны на этыкетцы з параметрамі (яе можна знайсці
на вашай прыладзе). НЕ падключайце яе да крыніцы пастаяннага току ці інвертара. Калі
параметры вашай крыніцы энергіі невядомыя, звярніцеся да кваліфікаванага электрыка.
Бяспечнае выкарыстанне прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕБЯСПЕКІ ПАРАЖЭННЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння
электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, якое
можа прывесці да ўзгарання.
У выпадку падзення прылады ці пашкоджання корпуса ёсць верагоднасць паражэння
электрычным токам. Адключыце прыладу ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу
падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother.
7