Product Safety Guide

Table Of Contents
НЕБЯСПЕКА ПАРАЖЭННЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння
электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, што
стварае рызыку пажару.
Унутры прылады знаходзяцца высакавольтныя электроды. Перад доступам ўнутр
прылады, у тым ліку для звычайнага абслугоўвання, напрыклад чысткі, трэба спачатку
адключыць шнур тэлефоннай лініі (толькі для мадэляў MFC), затым шнур сілкавання з
электрычнай разеткі, а таксама іншыя тэлефонныя/RJ-11 (толькі для мадэляў MFC) ці
Ethernet/RJ-45 кабелі (толькі для мадэляў з падтрымкай сеткі) з прылады.
НЕ прасоўвайце ніякіх прадметаў у шчыліны і адтуліны прылады, бо яны могуць
дакрануцца да небяспечных электрычных кропак ці замкнуць іх.
НЕ бярыцеся за вілку вільготнымі рукамі. Гэта можа прывесці да паражэння
электрычным токам.
Заўсёды пераконвайцеся, што вілка цалкам устаўлена ў разетку. НЕ карыстайцеся
прыладай і не прымяняйце шнур, калі шнур зношаны ці парэпаны.
Перыядычна адключайце вілку сілкавання для яе чысткі. Для чысткі штыроў вілкі і паміж
імі выкарыстоўвайце сухую тканіну. Калі вілка сілкавання ўключана ў разетку на працягу
доўгага часу, то вакол яе штыроў збіраецца пыл, што можа выклікаць кароткае
замыканне і прывесці да пажару.
6