Product Safety Guide

Інструкцыя па бяспецы
прылады
HL-L3210CW / HL-L3230CDW / HL-L3270CDW / DCP-L3510CDW /
DCP-L3517CDW / DCP-L3550CDW / MFC-L3710CW /
MFC-L3730CDN / MFC-L3750CDW / MFC-L3770CDW
Brother Industries, Ltd.
15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія
Перад пачаткам працы з дадзенай прыладай ці выкананнем любых дзеянняў па яе
абслугоўванню ўважліва прачытайце гэту інструкцыю. Невыкананне дадзеных указанняў
можа прывесці да павышанай рызыкі траўмы ці пашкоджанню маёмасці, у тым ліку праз
пажар, паражэнне электрычным токам, апёкаў або ўдушэнняў. Кампанія Brother не нясе
адказнасці за нанясенне шкоды ў выпадках, калі ўласнік прылады не падпарадкоўваўся
рэкамендацыям, змешчаным у дадзенай інструкцыі.
Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
1. Прачытайце інструкцыю цалкам, перш чым карыстацца прыладай, і захавайце яе для
атрымання даведкі ў будучым.
2. Уважліва выконвайце рэкамендацыі, выкладзеныя ў дадзенай інструкцыі, заўсёды
падпарадкоўвайцеся папярэджанням і інструкцыям, пазначаным на гэтай прыладзе.
3. Калі пасля прачытання дадзенай інструкцыі ў вас узнікнуць сумненні наконт спосабу
карыстання гэтай прыладай, звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да
мясцовага дылера Brother.
4. Каб пераканацца, што ўсе рэкамендацыі зразумелыя, вывучыце сімвалы і ўмоўныя
адзнакі, ужытыя ў дакументацыі.
ЗАЎВАГА
Больш прасунутыя інструкцыі, інфармацыю і характарыстыкі прадукту можна знайсці ў
Інструкцыі карыстальніка ў інтэрнэце па адрасе support.brother.com/manuals
1

Summary of content (22 pages)