Product Safety Guide

якога падключаны прыборы ці абсталяванне, што патрабуе значнай колькасці
электраэнергіі. Гэта можа прывесці да збою падачы сілкавання. Збой падачы
сілкавання можа таксама выдаліць даныя з памяці прылады, а перыядычнае
ўключэнне і выключэнне сілкавання пашкодзіць прыладу.
Для змены картрыджаў, якія пастаўляюцца разам з прыладай, рэкамендуецца
выкарыстоўваць сапраўдныя тонер-картрыджы ад кампаніі Brother. Несапраўдныя
тонер-картрыджы могуць пашкодзіць прыладу, Яны таксама могуць прывесці да
розніцы ў колерах ці ўстойлівасці пры захоўванні. (Не ўсе несапраўдныя тонер-
картрыджы прыводзяць да такіх праблем.)
НЕ выдаляйце і НЕ пашкоджвайце ўнутры прылады ніякія этыкеткі з папярэджаннем
або засцярогай.
НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Гэта можа прывесці да збою ў працы
прылады.
Калі пры выкананні інструкцыі па эксплуатацыі прылада не працуе належным чынам,
змяняйце толькі тыя настройкі, якія пералічаны ў інструкцыі. Няслушная настройка
іншых функцый можа прывесці да пашкоджання прылады, а для рамонту і аднаўлення
нармальнай працы могуць спатрэбіцца сур'ёзныя высілкі кваліфікаванага спецыяліста.
Гарантыя на прадукт і адказнасць
Ніякая інфармацыя з дадзенай інструкцыі не павінна ўплываць на існуючую гарантыю на
прыладу і не можа інтэрпрэтавацца як прадастаўленне дадатковай гарантыі на прыладу.
Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на прыладу
несапраўднай.
16