Product Safety Guide

НЕ карыстайцеся прыладай падчас навальніцы. Існуе нязначная рызыка паражэння
электрычным токам ад маланкі.
НЕ кладзіце тонер-картрыджы, тонер-картрыдж і блок фотабарабана ці кантэйнер для
адпрацаванага тонера ў агонь або месцы, схільныя да агню. Яны могуць выбухнуць і
прывесці да траўмаў.
ПАЖАРАНЕБЯСПЕКІ
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзела стварае рызыку паражэння
электрычным токам.
НЕ выкарыстоўвайце для чысткі прылады ўнутры або звонку гаручыя рэчывы, аэразолі
любога тыпу або арганічныя растваральнікі і вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк.
Гэта можа стаць прычынай пажару. Замест гэтага выкарыстоўвайце толькі сухую
безворсавую тканіну. Указанні па чыстцы прылады глядзіце ў Інструкцыі карыстальніка
ў Інтэрнэце.
НЕ працуйце з прыладай падчас захрасання ў ёй паперы ці наяўнасці ўнутры частак
паперы. Падоўжаны кантакт паперы з блокам тэрмазамацавання можа прывесці да
пажару.
9