Product Safety Guide

Table Of Contents
8
НЕ выкарыстоўвайце гаручыя рэчывы, аэразолі любога тыпу або арганічныя
растваральнікі і вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк, для чысткі прылады ўнутры або
звонку. Гэта можа стаць прычынай пажару. Замест гэтага выкарыстоўвайце толькі сухую
безворсавую тканіну.
НЕ спрабуйце выкарыстоўваць прыладу пры ўзнікненні скамечвання паперы або
захрасанні ўнутры прылады асобных лістоў паперы. Працяглы кантакт паперы з блокам
тэрмазамацавання тонера можа прывесці да ўзгарання.
НЕ выкарыстоўвайце пыласос для выдалення рассыпанага тонера. Пыл тонера можа
загарэцца ўнутры пыласоса, што можа прывесці да ўзнікнення пажару. Асцярожна
выдаліце пыл тонера сухой тканінай без ворсу і ўтылізуйце яе ў адпаведнасці з нормамі
мясцовага заканадаўства.