Інструкцыя па бяспецы прылады 1 MFC-J2320/J2720 Brother Industries, Ltd. 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія Уважліва прачытайце гэтую брашуру перад пачаткам працы з дадзенай прыладай ці выкананнем любых дзеянняў па яе абслугоўванні. Невыкананне дадзенай інструкцыі можа прывесці да павышэння рызыкі пажару, атрымання электрычнага ўдару, апёкаў ці ўдушэння.
Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі У дадзеным дакуменце ўжытыя наступныя сімвалы і ўмоўныя адзнакі. Выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, пазначаныя на дадзенай прыладзе. ПАПЯРЭДЖАННЕ Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыйна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, здатная прывесці да смерці альбо сур'ёзных пашкоджанняў.
Інфармацыя пра складанне і публікацыю 1 Інструкцыя да прылады складзеная і апублікаваная, каб прадаставіць найноўшую інфармацыю па бяспецы карыстання прыладай на момант публікацыі. Інфармацыя, змешчаная ў інструкцыях, можа быць зменена. Па найноўшыя інструкцыі просьба звяртацца на сайт http://support.brother.com. Выберыце бяспечнае месца для прылады 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ Выберыце месца, дзе тэмпература трымаецца паміж 10 C і 35 C і вільготнасць паміж 20% і 80% (без кандэнсату).
АСЦЯРОЖНА Памясціце прыладу на роўную, устойлівую паверхню, якая не падвяргаецца ўдарам і вібрацыі, напрыклад, на стол. Памясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі і стандартнай заземленай электрычнай разеткі. НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы. НЕ кладзіце прыладу на няўстойлівы возік, падстаўку ці стол, асабліва калі магчымае з'яўленне дзяцей каля прылады. Прылада цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і сур'ёзнага пашкоджання прылады.
Агульныя меры засцярогі 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ Для ўпакоўкі прылады ўжытыя пластыкавыя пакеты. Пластыкавыя пакеты — не цацкі. Каб пазбегнуць небяспекі ўдушэння, трымайце пластыкавыя пакеты па-за доступам немаўлят і дзяцей і ўтылізуйце іх належным чынам. НЕ ўжывайце прыладу побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем. Радыёхвалі з прылады могуць паўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і прывесці да непаладак, што можа выклікаць няшчасны выпадак з хворым.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, не памяшчайце пальцы ў зоны, пазначаныя на ілюстрацыях.
Падчас змены памеру латка з фармату A3, Legal ці Ledger на зыходны памер, неабходна сачыць, каб пальцы не патрапілі ў шчыліны ці слоты на дне латка. НЕ датыкайцеся да зон, заштрыхаваных на ілюстрацыі. Азначанае дзеянне можа прывесці да траўмы: парэзаў пальцаў аб вострыя краі прылады. Забаронена нагружаць зоны, пазначаныя шэрым колерам на прыведзеных ніжэй ілюстрацыях, ці націскаць на іх. Падобныя дзеянні могуць прывесці да выпадковага адкрыцця апоры для паперы АПД (1).
НЕ пераносьце прыладу, трымаючыся за накрыўку сканера, накрыўку для вызвалення ад заціскання паперы, накрыўку адтуліны для ручной падачы, ШФ латок ці кантрольную панэль. Гэта можа прывесці да выслізгвання прылады з рук. Пераносьце прыладу, трымаючы яе за выемкі для рук, размешчаныя з абодвух бакоў прылады.
Пры пераносе прылады здыміце латок, калі ён быў высунуты для прыняцця паперы большага фармату, прыкладам, паперы памераў A3, Legal ці Ledger. Латок можа ўпасці зза вагі паперы і выклікаць траўмы. Калі чарніла патрапіць на скуру, у вочы ці ў рот, неабходна неадкладна выканаць наступныя дзеянні: • Калі чарніла патрапіла на скуру, неадкладна змыйце яго вадой і мылам. • Калі чарніла патрапіла ў вочы, неадкладна прамыйце іх вадой.
Бяспечнае падключэнне прылады ПАПЯРЭДЖАННЕ Унутры прылады размешчаныя высакавольтныя электроды. Перш чым дакранацца да ўнутраных частак прылады, у тым ліку для звыклага абслугоўвання (напрыклад, чысткі), пераканайцеся, што выцягнулі з электрычнай разеткі шнур сілкавання, а таксама тэлефонны кабель (RJ-11) і кабелі Ethernet з прылады. НЕ бярыцеся за вілку вільготнымі рукамі. Заўсёды пераконвайцеся, што вілка цалкам устаўленая ў разетку. НЕ дапускайце назапашвання пылу на вілцы, разетцы ці на прыладзе.
НЕ дапускайце кантакту вадкасці любога тыпу з вілкай ці разеткай. Калі вада, іншыя вадкасці ці металічныя прадметы патрапілі ўнутр прылады, неабходна неадкладна выцягнуць вілку прылады з разеткі і звярнуцца ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother. Прылада павінна падключацца да крыніцы пераменнага току з параметрамі, пазначанымі на пашпартнай таблічцы. НЕ падключайце яе да крыніцы пастаяннага току ці інвертара.
Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі. Ніколі не дакранайцеся да тэлефонных правадоў альбо неізаляваных клем, за выключэннем выпадкаў, калі шнур тэлефоннай лініі не ўстаўлены ў разетку сілкавання. Ніколі не падключайце тэлефонны провад падчас навальніцы. Ніколі не ўсталёўвайце тэлефонную разетку ў вільготным месцы. НЕ карыстайцеся прыладай і не прымяняйце шнур, калі шнур зношаны ці парэпаны. Падчас адключэння прылады НЕ дакранайцеся да пашкоджанага ці парэпанага ўчастка.
Гарантыя на прадукт і адказнасць 1 Ніякая інфармацыя, змешчаная ў дадзенай інструкцыі, не павінна ўплываць на існуючую гарантыю на прыладу і не можа інтэрпрэтавацца як прадастаўленне дадатковай гарантыі на прыладу. Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на прыладу несапраўднай. ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕ дапускайце кантакту прылады з вадкасцю.
Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы) 1 Мы, кампанія Brother Industries Ltd., зарэгістраваная па адрасе 15-1 Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія, сведчым, што дадзеная прылада адпавядае асноўным патрабаванням усіх адпаведных дырэктыў і пастаноў, якія прымяняюцца ў Еўрапейскай Супольнасці. Дэкларацыю аб адпаведнасці можна спампаваць з нашага сайта. Наведайце сайт http://support.brother.
Радыёперашкоды 1 Дадзеная прылада адпавядае стандарту EN55022 (CISPR Publication 22)/клас B. У выпадку падключэння прылады да камп'ютара з дапамогай кабелю USB даўжыня кабелю не павінна перавышаць 2 метраў. Дэкларацыя аб адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR® 1 Мэтай міжнароднай праграмы ENERGY STAR® з'яўляецца садзейнічанне распрацоўцы і папулярызацыі энергазберагальнай аргтэхнікі. Як удзельнік праграмы ENERGY STAR®, кампанія Brother Industries, Ltd.
1 Декларація про відповідність (Ukrainian) вимогам Технічного регламенту обмеження використання деяких небезпечних речовин в електричному та електронному обладнанні (затвердженого Постановою №1057 Кабінету Міністрів України) Виріб відповідає вимогам Технічного Регламенту Обмеження Використання деяких Небезпечних Речовин в електричному та електронному обладнанні (ТР ОВНР). Вміст небезпечних речовин у випадках, не обумовлених в Додатку №2 ТР ОВНР: 1.
Гандлёвыя знакі 1 BROTHER з'яўляецца гандлёвым знакам ці зарэгістраваным гандлёвым знакам кампаніі Brother Industries, Ltd. Microsoft, Windows, Windows NT, Windows Vista, Windows Server, SharePoint, Internet Explorer, Outlook, PowerPoint і Windows phone з'яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакaмі ці гандлёвымі знакамі карпарацыі Майкрасофт (Microsoft Corporation) у Злучаных Штатах Амерыкі і (ці) іншых краінах.
Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам 1 У камплект пастаўкі дадзенай прылады ўваходзіць праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам. Каб азнаёміцца з заўвагамі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам, перайдзіце ў раздзел для спампоўвання інструкцый на старонцы сваёй мадэлі ў Цэнтры рашэнняў Brother па адрасе http://support.brother.com. Аўтарскае права і ліцэнзіі 1 ©2014 Brother Industries, Ltd. Усе правы захаваныя.
Служба падтрымкі кліентаў Brother 1 Служба падтрымкі кліентаў 1 Наведайце сайт http://www.brother.com, каб атрымаць кантактную інфармацыю мясцовага аддзялення Brother. Пункты сэрвіснага абслугоўвання 1 Каб атрымаць сэрвіснае абслугоўванне ў сваёй краіне, звярніцеся ў мясцовае аддзяленне Brother. Адрасы і тэлефоны мясцовых пунктаў абслугоўвання можна знайсці на сайце http://www.brother.com, выбраўшы сваю краіну.
www.brotherearth.