Product Safety Guide

Table Of Contents
12
Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі.
Ніколі не дакранайцеся да тэлефонных правадоў альбо неізаляваных клем, за
выключэннем выпадкаў, калі шнур тэлефоннай лініі не ўстаўлены ў разетку сілкавання.
Ніколі не падключайце тэлефонны провад падчас навальніцы. Ніколі не ўсталёўвайце
тэлефонную разетку ў вільготным месцы.
НЕ карыстайцеся прыладай і не прымяняйце шнур, калі шнур зношаны ці парэпаны.
Падчас адключэння прылады НЕ дакранайцеся да пашкоджанага ці парэпанага ўчастка.
НЕ цягніце за шнур сілкавання, бярыцеся толькі за вілку. НЕ стаўце рэчы на шнур
сілкавання. НЕ размяшчайце прыладу ў месцах, дзе на шнур могуць наступіць.
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да атрымання электрычнага ўдару ці пажару.
Кампанія Brother настойліва раіць НЕ ўжываць падаўжальнікі ніякага тыпу.
Абслугоўванне прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
У выпадку падзення прылады альбо пашкоджання корпуса існуе пагроза атрымання
электрычнага ўдару. Адключыце прыладу ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу
падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother.
Калі прылада нязвыкла награваецца, з яе ідзе дым, моцны пах, або калі вы выпадкова
вылілі на прыладу вадкасць, неадкладна адключыце яе ад разеткі сілкавання. Звярніцеся
да мясцовага дылера Brother ці ў службу падтрымкі кліентаў Brother.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Калі прылада не працуе належным чынам пры ўмове выканання інструкцыі па
эксплуатацыі, выконвайце толькі тыя настройкі, якія пералічаныя ў інструкцыі па
эксплуатацыі. Няслушная настройка іншых функцый можа прывесці да пашкоджання
прылады, а для рамонту і аднаўлення нармальнай працы могуць спатрэбіцца сур'ёзныя
высілкі кваліфікаванага спецыяліста.