Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Інфармацыя аб адпаведнасці
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве R&TTE (Радыё- і тэлекамунікацыйнае абсталяванне) 1999/5/ЕС (толькі для Еўропы) (Распаўсюджваецца на мадэлі ...
- Бесправадная сетка
- Падключэнне да лакальнай сеткі
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя аб адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Іншая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае ўжыванне капіравальнага абсталявання
- brother BLS
13
Гарантыя на прадукт і адказнасць 1
Ніякая інфармацыя, змешчаная ў дадзенай інструкцыі, не павінна ўплываць на існуючую
гарантыю на прыладу і не можа інтэрпрэтавацца як прадастаўленне дадатковай гарантыі
на прыладу. Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на
прыладу несапраўднай.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ дапускайце кантакту прылады з вадкасцю. Забаронена карыстацца гэтай прыладай
каля крыніц вады, у тым ліку побач з ваннай, ракавінай, басейнам; побач з прыладамі, якія
змяшчаюць ваду, у тым ліку халадзільнікамі, а таксама ў сырым падвале.
Пазбягайце карыстання прыладай падчас навальніцы. Можа існаваць нязначная рызыка
атрымання электрычнага ўдару ад маланкі.
НЕ выкарыстоўвайце дадзеную прыладу, каб паведаміць пра ўцечку газу, калі яна
знаходзіцца побач з месцам уцечкі.
Ужывайце толькі шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі прылады.
АСЦЯРОЖНА
Дадзеную прыладу неабходна размяшчаць побач з электрычнай разеткай са зручным
доступам. У выпадку надзвычайнага здарэння неабходна адключыць шнур сілкавання ад
электрычнай разеткі, каб цалкам выключыць сілкаванне.
Інфармацыя аб адпаведнасці 1
ДАДЗЕНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ПРЫЗНАЧАНАЕ ДЛЯ ПРАЦЫ З ДВУХПРАВАДНОЙ
АНАЛАГАВАЙ ТЭЛЕФОННАЙ СЕТКАЙ, АБСТАЛЯВАНАЙ АДПАВЕДНЫМ РАЗДЫМАМ.
Кампанія Brother папярэджвае, што дадзеная прылада можа працаваць няслушна ў краіне,
адрознай ад той, дзе яна першапачаткова набывалася, і не распаўсюджвае гарантыю на
прыладу, калі яна падключана да тэлефоннай лініі агульнага карыстання ў іншай краіне.