Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Інфармацыя аб адпаведнасці
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве R&TTE (Радыё- і тэлекамунікацыйнае абсталяванне) 1999/5/ЕС (толькі для Еўропы) (Распаўсюджваецца на мадэлі ...
- Бесправадная сетка
- Падключэнне да лакальнай сеткі
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя аб адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Іншая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае ўжыванне капіравальнага абсталявання
- brother BLS
4
АСЦЯРОЖНА
Памясціце прыладу на роўную, устойлівую паверхню, якая не падвяргаецца ўдарам і
вібрацыі, напрыклад, на стол. Памясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі і стандартнай
заземленай электрычнай разеткі.
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы. НЕ кладзіце прыладу на няўстойлівы возік,
падстаўку ці стол, асабліва калі магчымае з'яўленне дзяцей каля прылады. Прылада
цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і
сур'ёзнага пашкоджання прылады. Для прылад з функцыяй сканавання існуе дадатковая
рызыка атрымання
траўмы, калі разаб'ецца шкло сканера.
Пазбягайце ўсталявання прылады ў зонах з інтэнсіўным рухам людзей. Калі прылада
вымушана ўсталявана ў падобнай зоне, неабходна забяспечыць яе размяшчэнне ў
бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да
атрымання траўмы людзьмі ці сур'ёзнага пашкоджання прылады.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Падобныя дзеянні павышаюць рызыку
перагрэву, звязанага з непаладкамі прылады.
• НЕ стаўце перад прыладай нічога, што здатнае заблакаваць выхад атрыманых факсаў
ці надрукаваных старонак. НЕ размяшчайце ніякія прадметы на шляху атрыманых
факсаў ці надрукаваных старонак.
• НЕ размяшчайце прыладу побач з крыніцамі памехаў (напрыклад, побач
з дынамікамі ці
базавымі станцыямі бесправадных тэлэфонаў вытворцы, адрознага ад кампаніі Brother).
Азначаныя дзеянні могуць перашкодзіць працы электронных кампанентаў прылады.
• НЕ размяшчайце прыладу на нахіленай ці перакошанай паверхні. НЕ нахіляйце прыладу
пасля ўсталявання картрыджа з чарніламі. Азначаныя дзеянні могуць прывесці да
пралівання чарніла і пашкоджання ўнутраных дэталяў прылады.