Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Інфармацыя аб адпаведнасці
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве R&TTE (Радыё- і тэлекамунікацыйнае абсталяванне) 1999/5/ЕС (толькі для Еўропы) (Распаўсюджваецца на мадэлі ...
- Бесправадная сетка
- Падключэнне да лакальнай сеткі
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя аб адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Іншая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае ўжыванне капіравальнага абсталявання
- brother BLS
5
Агульныя меры засцярогі 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Для ўпакоўкі прылады ўжытыя пластыкавыя пакеты. Пластыкавыя пакеты — не цацкі. Каб
пазбегнуць небяспекі ўдушэння, трымайце пластыкавыя пакеты па-за доступам немаўлят
і дзяцей і ўтылізуйце іх належным чынам.
НЕ ўжывайце прыладу побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем.
Радыёхвалі з прылады могуць паўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і
прывесці да непаладак, што можа выклікаць няшчасны выпадак з хворым.
Для карыстальнікаў з электроннымі сардэчнымі стымулятарамі
Дадзеная прылада генеруе слабое магнітнае поле. Калі вы адчуваеце любыя
незвычайныя сімптомы, звязаныя з працай сардэчнага стымулятара, падчас
знаходжання каля прылады, адыдзіце ад прылады і неадкладна звярніцеся да доктара.
НЕ ўжывайце гаручыя рэчывы, аэразолі любога тыпу, арганічныя растваральнікі ці вадкасці, якія
змяшчаюць спірт ці аміяк, для ачысткі ўнутранай ці знешняй паверхні прылады. Азначаныя дзеянні
здатныя прывесці да пажару ці атрымання электрычнага ўдару. Замест гэтага неабходна ўжываць сухую
бязворсавую тканіну. Рэкамендацыі аб ачыстцы прылады глядзіце ў Інструкцыі карыстальніка ў Інтэрнэце.
АСЦЯРОЖНА
Дачакайцеся, пакуль паперы выйдуць з прылады, перш чым забіраць іх. Парушэнне гэтай
рэкамендацыі можа прывесці да пашкоджання пальцаў з-за заціскання іх ролікам.
НЕ змяшчайце руку ці іншыя іншародныя прадметы ў адтуліну для запраўкі чарніл.
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да траўмы.
Калі латок рассунуты для прыняцця паперы вялікага фармату, напрыклад, памераў A3,
Legal ці Ledger, змясціце прыладу так, каб латок не выступаў за межы стала ці канторкі.
Калі нехта штурхне латок, прылада можа ўпасці і выклікаць пашкоджанні.