Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Інфармацыя аб адпаведнасці
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве R&TTE (Радыё- і тэлекамунікацыйнае абсталяванне) 1999/5/ЕС (толькі для Еўропы) (Распаўсюджваецца на мадэлі ...
- Бесправадная сетка
- Падключэнне да лакальнай сеткі
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя аб адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Іншая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае ўжыванне капіравальнага абсталявання
- brother BLS
9
Пры пераносе прылады здыміце латок, калі ён быў высунуты для прыняцця паперы
большага фармату, прыкладам, паперы памераў A3, Legal ці Ledger. Латок можа ўпасці з-
за вагі паперы і выклікаць траўмы.
Калі чарніла патрапіць на скуру, у вочы ці ў рот, неабходна неадкладна выканаць
наступныя дзеянні:
• Калі чарніла патрапіла на скуру, неадкладна змыйце яго вадой і мылам.
• Калі чарніла патрапіла ў вочы, неадкладна прамыйце іх вадой. Невыкананне гэтых
дзеянняў можа прывесці да пачырванення вачэй ці лёгкага запалення. У выпадку
з'яўлення
незвычайных сімптомаў звярніцеся да доктара.
• Калі чарніла патрапіла ў рот, неадкладна выплюньце яго і звярніцеся да доктара.
• Асцерагайцеся пападання чарніла ў вочы падчас замены картрыджа з чарніламі.
• Трымайце картрыджы з чарнілам па-за дасягальнасці дзяцей.
• Пазбягайце праглынання чарніла.
• НЕ скаланайце картрыдж з чарнілам. Магчымае выцяканне чарніла падчас вагання.
• НЕ разбірайце картрыдж з чарнілам. Магчымае пападанне чарніла ў вочы ці на скуру.
НЕ праводзьце рукой уздоўж краю паперы для прынтара.
Магчымае нанясенне траўмаў вострымі краямі паперы.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• Адключэнне электрычнага сілкавання можа знішчыць інфармацыю ў памяці прылады.
• НЕ падключайце прыладу да электрычнай разеткі, да якой падключаны буйныя
прылады ці іншае абсталяванне, для працы якога неабходная вялікая магутнасць.
Выкарыстанне прылады супольна з іншай(ымі) прыладай(амі) можа прывесці да
электрычнага перанапружання, што выкліча ўключэнне аўтаматычнага засцерагальніка
ці перагаранне плаўкага
засцерагальніка.
• Рэкамендуецца прымяняць толькі арыгінальныя картрыджы з чарнілам.
Выкарыстанне неарыгінальнага чарніла можа выклікаць пашкоджанне галоўкі для друку,
а таксама прывесці да змены колераў і якасці друку.










