Product Safety Guide

Table Of Contents
10
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Адключэнне электрычнага сілкавання можа знішчыць інфармацыю ў памяці прылады.
НЕ падключайце прыладу да электрычнай разеткі, да якой падключаны буйныя
прылады ці іншае абсталяванне, для працы якога неабходная вялікая магутнасць.
Выкарыстанне прылады супольна з іншай(ымі) прыладай(амі) можа прывесці да
электрычнага перанапружання, што выкліча ўключэнне аўтаматычнага засцерагальніка
ці перагаранне плаўкага
засцерагальніка.
Рэкамендуецца прымяняць толькі арыгінальныя картрыджы з чарнілам.
Выкарыстанне неарыгінальнага чарніла можа выклікаць пашкоджанне галоўкі для друку,
а таксама прывесці да змены колераў і якасці друку.
Бяспечнае падключэнне прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Унутры прылады размешчаны высакавольтныя электроды. Перш чым дакранацца да
ўнутраных частак прылады, у тым ліку для звыклага абслугоўвання (напрыклад, чысткі),
пераканайцеся, што выцягнулі з электрычнай разеткі шнур сілкавання, а таксама
тэлефонны кабель (RJ-11) і кабелі Ethernet з прылады.
НЕ бярыцеся за вілку вільготнымі рукамі.
Заўсёды пераконвайцеся, што вілка цалкам устаўленая ў разетку.