Product Safety Guide

Table Of Contents
4
НЕ размяшчайце прыладу каля хімічных рэчываў або ў месцах, дзе магчымыя праліванні
на яе хімічных рэчываў.
Калі хімічныя рэчывы ўступяць у кантакт з прыладай, існуе рызыка пажару ці
электрычнага шоку.
У прыватнасці, арганічныя растваральнікі ці вадкасці, напрыклад, бензін, разбаўляльнік
фарбы, вадкасць для зняцця лаку ці дэзадарант могуць растапіць ці растварыць
пластыкавае пакрыццё і (ці) кабелі, што прывядзе да рызыкі пажару ці электрычнага шоку.
Гэтыя ці іншыя хімічныя рэчывы таксама могуць прывесці да паломкі прылады альбо
змянення яе колеру.
АСЦЯРОЖНА
Памясціце прыладу на роўную, устойлівую паверхню, якая не падвяргаецца ўдарам і
вібрацыі, напрыклад, на стол. Памясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі і стандартнай
заземленай электрычнай разеткі.
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы. НЕ кладзіце прыладу на няўстойлівы возік,
падстаўку ці стол, асабліва калі магчымае з'яўленне дзяцей каля прылады. Прылада
цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і
сур'ёзнага пашкоджання прылады. Для прылад з функцыянальнымі магчымасцямі
сканавання існуе дадатковая рызыка
атрымання траўмы, калі разаб'ецца шкло сканера.
Пазбягайце ўсталявання прылады ў зонах з інтэнсіўным рухам людзей. Калі прылада
вымушана ўсталявана ў падобнай зоне, неабходна забяспечыць яе размяшчэнне ў
бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да
атрымання траўмы людзьмі ці сур'ёзнага пашкоджання прылады.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Падобныя дзеянні павышаюць рызыку
перагрэву, звязанага з непаладкамі прылады.
НЕ стаўце перад прыладай нічога, што здатнае заблакаваць выхад атрыманых факсаў
ці надрукаваных старонак. НЕ размяшчайце ніякія прадметы на шляху атрыманых
факсаў ці надрукаваных старонак.
НЕ размяшчайце прыладу побач з крыніцамі памехаў (напрыклад, побач
з дынамікамі ці
базавымі станцыямі бесправадных тэлэфонаў вытворцы, адрознага ад кампаніі Brother).
Азначаныя дзеянні могуць перашкодзіць працы электронных кампанентаў прылады.
НЕ размяшчайце прыладу на нахіленай ці перакошанай паверхні. НЕ нахіляйце прыладу
пасля ўсталявання картрыджа з чарніламі. Азначаныя дзеянні могуць прывесці да
пралівання чарніла і пашкоджання ўнутраных дэталяў прылады.