Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага або сканавальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканавання)
(MFC-J6945DW/MFC-J6947DW)
НЕ выдаляйце і НЕ пашкоджвайце ўнутры прылады ніякія этыкеткі з папярэджаннем або
засцярогай.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• Адметная змена ў працы прылады можа ўказваць на неабходнасць абслугоўвання.
• НЕ падлучайце прыладу да электрычных разетак, якімі кіруюць насценныя
выключальнікі і аўтаматычныя таймеры, або да таго ж участка электрычнай лініі, да
якога падключаны прыборы ці абсталяванне, што патрабуе значнай колькасці
электраэнергіі. Гэта можа прывесці да збою падачы сілкавання. Збой падачы
сілкавання можа таксама выдаліць даныя з памяці прылады, а перыядычнае
ўключэнне і выключэнне сілкавання пашкодзіць прыладу.
• Для змены картрыджаў, якія пастаўляюцца разам з прыладай, рэкамендуецца
выкарыстоўваць сапраўдныя картрыджы з чарнілам ад кампаніі Brother. Несапраўдныя
картрыджы могуць пашкодзіць друкавальную галоўку, Яны таксама могуць прывесці да
розніцы ў колерах ці ўстойлівасці пры захоўванні. (Не ўсе несапраўдныя картрыджы з
чарнілам прыводзяць да такіх праблем.)
• НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Гэта можа прывесці да збою ў працы
прылады.
• Калі пры выкананні інструкцыі па эксплуатацыі прылада не працуе належным чынам,
змяняйце толькі тыя настройкі, якія пералічаны ў інструкцыі. Няслушная настройка
іншых функцый можа прывесці да пашкоджання прылады, а для рамонту і аднаўлення
нармальнай працы могуць спатрэбіцца сур'ёзныя высілкі кваліфікаванага спецыяліста.
Гарантыя на прадукт і адказнасць
Ніякая інфармацыя з дадзенай інструкцыі не павінна ўплываць на існуючую гарантыю на
прыладу і не можа інтэрпрэтавацца як прадастаўленне дадатковай гарантыі на прыладу.
16