Product Safety Guide

Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на прыладу
несапраўднай.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ карыстайцеся прыладай паблізу ад вады, напрыклад побач з ваннай, кухоннай
ракавінай, умывальнікам ці пральнай машынай, у сырым падвале або побач з
плавальным басейнам.
Пазбягайце выкарыстання прылады падчас навальніцы. Ёсць нязначная рызыка
паражэння электрычным токам ад удару маланкі.
НЕ выкарыстоўвайце дадзеную прыладу, каб паведаміць пра ўцечку газу, калі яна
знаходзіцца побач з месцам уцечкі.
Выкарыстоўвайце толькі той шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі
дадзенай прылады (калі ён ёсць у камплекце).
Адключыце прыладу
Дадзеную прыладу неабходна ўсталёўваць побач з электрычнай разеткай са зручным
доступам. У выпадку надзвычайнага здарэння неабходна адключыць шнур сілкавання
ад электрычнай разеткі, каб цалкам выключыць сілкаванне.
Падцвярджальная інфармацыя (толькі для мадэляў MFC)
ДАДЗЕНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ПРЫЗНАЧАНАЕ ДЛЯ ПРАЦЫ З ДВУХПРАВАДНОЙ
АНАЛАГАВАЙ ТЭЛЕФОННАЙ СЕТКАЙ, АБСТАЛЯВАНАЙ АДПАВЕДНЫМ РАЗДЫМАМ.
Кампанія Brother папярэджвае, што дадзеная прылада можа працаваць няслушна ў краіне,
адрознай ад той, дзе яна першапачаткова набывалася, і не распаўсюджвае гарантыю на
прыладу, калі яна падключана да тэлефоннай лініі агульнага карыстання ў іншай краіне.
17