Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага або сканавальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканавання)
Інфармацыя пра складанне і публікацыю
Інструкцыі па эксплуатацыі прылады складзены і апублікаваны з мэтай апісання апошняй
на момант публікацыі інфармацыі аб мерах бяспекі. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў
гэтых інструкцыях, можа змяняцца.
Апошнія інструкцыі па эксплуатацыі можна знайсці на сайце support.brother.com.
Выбар бяспечнага месца для прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Выбірайце месца з тэмпературай ад 10°C да 35°C і вільготнасцю паміж 20% і 80%, і дзе
адсутнічае кандэнсат.
НЕ дапускайце ўздзеяння на прыладу прамога сонечнага святла, празмернай цеплыні,
адкрытага агню, каразійных газаў, вільгаці ці пылу. Гэта можа стварыць рызыку
паражэння электрычным токам, кароткага замыкання ці ўзгарання, што пашкодзіць
прыладу і/ці зробіць яе непрыдатнай да працы.
НЕ змяшчайцепрыладу блізка з хімічнымі рэчывамі або ў месцах, дзе магчыма
праліванне на яе хімічных рэчываў. Калі хімічныя рэчывы ўступяць у кантакт з
прыладай, існуе рызыка пажару ці паражэння электрычным токам. Напрыклад,
арганічныя растваральнікі і такія рэчывы як бензін, растваральнік фарбы, вадкасць для
зняцця лаку і дэзадаратар могуць растварыць ці расплавіць пластмасавы корпус і/ці
кабелі, што створыць рызыку ўзгарання і паражэння электрычным токам. Гэтыя або
іншыя хімічныя рэчывы могуць прывесці да збою ў працы прылады ці пазбавіць яе
колеру.
3