Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага або сканавальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканавання)
АСЦЯРОЖНА
Змяшчайце прыладу на плоскай, роўнай і ўстойлівай паверхні (напрыклад на пісьмовым
стале), дзе няма вібрацый і удараў. Змясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі (толькі
для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем.
НЕ змяшчайце прыладу на няўстойлівай цялежцы, падстаўцы ці стале, асабліва калі
магчыма з’яўленне каля прылады дзяцей. Прылада цяжкая і можа зваліцца, што
прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і сур’ёзнага пашкоджання
прылады. Для прылад з функцыяй сканавання існуе дадатковая рызыка атрымання
траўмы ў выпадку разбівання шкла сканера.
Пазбягайце ўсталявання прылады ў зонах з інтэнсіўным рухам людзей. Калі прыладу
трэба ўсталяваць ў падобнай зоне, неабходна забяспечыць яе размяшчэнне ў
бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да
атрымання траўмаў вамі ці іншымі людзьмі або сур’ёзнага пашкоджання прылады.
Кабелі і шнуры прылады трэба размяшчаць так, каб не было рызыкі спатыкання.
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы.
НЕ кладзіце ніякія прадметы побач з прыладай. Такія прадметы блакіруюць доступ да
электрычнай разеткі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Важна, каб у любы момант
можна было адключыць прыладу.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• НЕ змяшчайце апарат побач з прыладамі, якія маюць магніты ці генерыруюць
магнітныя палі. Гэта можа перашкодзіць працы прылады і прывесці да праблем з
якасцю друку.
• НЕ змяшчайце прыладу на нахіленай ці перакошанай паверхні. НЕ нахіляйце прыладу
пасля ўсталявання картрыджа з чарнілам. Азначаныя дзеянні могуць прывесці да
пралівання чарніла і пашкоджання ўнутраных дэталяў прылады.
• НЕ змяшчайце прыладу побач з крыніцамі памех (напрыклад побач з дынамікамі ці
базавымі станцыямі бесправадных тэлэфонаў вытворцы, адрознага ад кампаніі
Brother). Гэта можа перашкодзіць працы электронных кампанентаў прылады.
• НЕ размяшчайце перад прыладай нічога, што можа заблакіраваць выхад атрыманых
факсаў ці надрукаваных старонак (толькі для мадэляў MFC). НЕ размяшчайце перад
прыладай нічога, што можа перашкодзіць выхаду атрыманых факсаў ці надрукаваных
старонак (толькі для мадэляў MFC).
4