Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага або сканавальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканавання)
Бяспечнае падключэнне прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕБЯСПЕКА ПАРАЖЭННЯ ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння
электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, што
стварае рызыку пажару.
Унутры прылады знаходзяцца высакавольтныя электроды. Перад доступам ўнутр
прылады, у тым ліку для звычайнага абслугоўвання, напрыклад чысткі, трэба спачатку
адключыць шнур тэлефоннай лініі (толькі для мадэляў MFC), затым шнур сілкавання з
электрычнай разеткі, а таксама іншыя тэлефонныя/RJ-11 (толькі для мадэляў MFC) ці
Ethernet/RJ-45 кабелі (толькі для мадэляў з падтрымкай сеткі) з прылады.
НЕ прасоўвайце ніякіх прадметаў у шчыліны і адтуліны прылады, бо яны могуць
дакрануцца да небяспечных электрычных кропак ці замкнуць іх.
НЕ бярыцеся за вілку вільготнымі рукамі. Гэта можа прывесці да паражэння
электрычным токам.
Заўсёды пераконвайцеся, што вілка цалкам устаўлена ў разетку. НЕ карыстайцеся
прыладай і не прымяняйце шнур, калі шнур зношаны ці парэпаны.
5