Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага або сканавальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканавання)
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзелу стварае рызыку паражэння
электрычным токам. Гэта таксама можа выклікаць электрычнае замыканне, якое
можа прывесці да ўзгарання.
У выпадку падзення прылады ці пашкоджання корпуса ёсць верагоднасць паражэння
электрычным токам. Адключыце прыладу ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу
падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother.
НЕ карыстайцеся прыладай падчас навальніцы. Існуе нязначная рызыка паражэння
электрычным токам ад маланкі.
ПАЖАРАНЕБЯСПЕКІ
Невыкананне папярэджанняў з дадзенага раздзела стварае рызыку паражэння
электрычным токам.
НЕ выкарыстоўвайце для чысткі прылады ўнутры або звонку гаручыя рэчывы, аэразолі
любога тыпу або арганічныя растваральнікі і вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк.
Гэта можа стаць прычынай пажару. Замест гэтага выкарыстоўвайце толькі сухую
безворсавую тканіну. Указанні па чыстцы прылады глядзіце ў Інструкцыі карыстальніка
ў Інтэрнэце.
(Толькі для мадэляў з функцыяй бесправадной сеткі)
НЕ карыстайцеся прыладай побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем.
Радыёхвалі з прылады могуць ўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і
прыводзіць да непаладак, што можа стаць прычынай няшчаснага выпадаку ці траўмы.
Для карыстальнікаў з электроннымі сардэчнымі стымулятарамі:
Дадзеная прылада з’яўляецца крыніцай слабога магнітнага поля. Калі падчас
знаходжання каля прылады вы адчуваеце любыя незвычайныя сімптомы, звязаныя з
працай сардэчнага стымулятара, адыдзіце ад прылады і неадкладна звярніцеся да
доктара.
НЕ КЛАДЗІЦЕ металічныя прадметы, напрыклад заціскачкі, сашчэпкі, або ювелірныя
вырабы на прыладу. Калі дадзеныя прадметы судакрануцца ўнутраных электрычных
частак прылады, то гэта можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным токам.
7