Product Safety Guide

Бяспека шнура сілкавання:
Гэты прадукт абсталяваны вілкай з зазямленнем. Вілка падыходзіць толькі для
электрычнай разеткі з зазямленнем. Гэта функцыя забяспечвае бяспеку працы. Калі не
атрымліваецца падключыць вілку да разеткі, выклікайце электрыка для ўсталявання
разеткі патрэбнага тыпу. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем.
НЕ стаўце рэчы на шнур сілкавання.
НЕ змяшчайце прыладу ў месцах, дзе на шнур могуць наступіць.
НЕ размяшчайце прыладу ў палажэнне, калі шнур расцягнуты ці напружаны, бо ён
можа знасіцца або парэпацца.
НЕ карыстайцеся прыладай і не чапайце шнур, калі ён зношаны ці парэпаны. Падчас
адключэння прылады НЕ дакранайцеся да пашкоджанага ці парэпанага ўчастка.
НЕ цягніце за сярэдзіну шнура сілкавання, бо гэта можа аддзяліць шнур ад вілкі. Гэта
можа прывесці да паражэння электрычным токам.
НЕ выкарыстоўвайце ніякія забароненыя кабелі (або дадатковыя прылады). Гэта можа
прывесці да ўзгарання або траўмаў. Усталяванне неабходна выконваць згодна з
інструкцыяй карыстальніка.
Кампанія Brother настойліва раіць НЕ ўжываць падаўжальнікі ніякага тыпу.
Прыладу неабходна ўсталёўваць так, каб нічога не заціскала ці не абмяжоўвала шнур
сілкавання.
НЕ выкарыстоўвайце кабелі, якія не адпавядаюць характарыстыкам, прыведзеным у
Інструкцыі па хуткім усталяванніі.Іх ужыванне можа прывесці да ўзгарання або
траўмаў. Пры наяўнасці ў камплекце шнура сілкавання карыстайцеся выключна гэтым
шнуром. Усталяванне неабходна выконваць згодна з Інструкцыяй па хуткім
усталяванні.
АСЦЯРОЖНА
Перш чым забіраць паперы, дачакайцеся, пакуль яны выйдуць з прылады. Парушэнне
гэтай рэкамендацыі можа прывесці да пашкоджання пальцаў з-за заціскання іх у
прыладзе.
НЕ змяшчайце руку ці іншыя іншародныя прадметы ў адтуліну для запраўкі чарніл.
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да траўмы.
9