Інструкцыя па бяспецы прылады 1 MFC-J2330DW/J2730DW/J3530DW/J3930DW Brother Industries, Ltd. 15-1, Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія Уважліва прачытайце гэтую брашуру перад пачаткам працы з дадзенай прыладай ці выкананнем любых дзеянняў па яе абслугоўванні. Невыкананне дадзенай інструкцыі можа прывесці да павышэння рызыкі пажару, атрымання электрычнага ўдару, апёкаў ці ўдушэння.
Сімвалы і ўмоўныя адзнакі, ужытыя ў дакументацыі 1 У дадзеным дакуменце ўжытыя наступныя сімвалы і ўмоўныя адзнакі. Выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, пазначаныя на дадзенай прыладзе. ПАПЯРЭДЖАННЕ Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае патэнцыйна небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не прадухіліць, здатная прывесці да смерці альбо сур'ёзных пашкоджанняў.
Інфармацыя пра складанне і публікацыю 1 Інструкцыя да прылады складзеная і апублікаваная, каб прадаставіць найноўшую інфармацыю па бяспецы карыстання прыладай на момант публікацыі. Інфармацыя, змешчаная ў інструкцыях, можа быць зменена. Найноўшыя інструкцыі знаходзяцца на нашым сайце support.brother.com. Выберыце бяспечнае месца для прылады 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ Выберыце месца, дзе тэмпература трымаецца паміж 10 C і 35 C і вільготнасць паміж 20% і 80% (без кандэнсату).
НЕ размяшчайце прыладу каля хімічных рэчываў або ў месцах, дзе магчымыя праліванні на яе хімічных рэчываў. Калі хімічныя рэчывы ўступяць у кантакт з прыладай, існуе рызыка пажару ці электрычнага шоку. У прыватнасці, арганічныя растваральнікі ці вадкасці, напрыклад, бензін, разбаўляльнік фарбы, вадкасць для зняцця лаку ці дэзадарант могуць растапіць ці растварыць пластыкавае пакрыццё і (ці) кабелі, што прывядзе да рызыкі пажару ці электрычнага шоку.
Агульныя меры засцярогі 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ Для ўпакоўкі прылады ўжытыя пластыкавыя пакеты. Пластыкавыя пакеты — не цацкі. Каб пазбегнуць небяспекі ўдушэння, трымайце пластыкавыя пакеты па-за доступам немаўлят і дзяцей і ўтылізуйце іх належным чынам. НЕ ўжывайце прыладу побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем. Радыёхвалі з прылады могуць паўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і прывесці да непаладак, што можа выклікаць няшчасны выпадак з хворым.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, не памяшчайце пальцы ў зоны, пазначаныя на ілюстрацыях. Падчас змены памеру латка з фармату A3, Legal, Ledger ці Folio на зыходны памер, неабходна сачыць, каб пальцы не патрапілі ў шчыліны ці слоты на дне латка.
(MFC-J3530DW/J3930DW) Не памяшчайце пальцы ў зоны, пазначаныя на ілюстрацыях. Вы можаце атрымаць траўму. (MFC-J2730DW/J3530DW/J3930DW) Каб пазбегнуць траўмаў, прынамсі два чалавекі павінны паднімаць прадукт. Адзін чалавек павінен трымаць пярэднюю частку прылады, а другі — заднюю, як паказана на ілюстрацыі ніжэй. Пераносьце прыладу, трымаючы яе за выемкі для рук, размешчаныя з абодвух бакоў прылады. Не зашчаміце пальцы, калі будзеце ставіць прыладу.
НЕ пераносьце прыладу, трымаючы яе тыя месцы, што паказаны на ілюстрацыях. Гэта можа прывесці да таго, што прылада высклізне і нанясе вам траўму. (MFC-J2330DW) Пераносьце прыладу, трымаючы яе за выемкі для рук, размешчаныя з абодвух бакоў прылады.
Пры пераносе прылады здыміце латок, калі ён быў высунуты для прыняцця паперы большага фармату, прыкладам, паперы памераў A3, Legal, Ledger ці Folio. Латок можа ўпасці з-за вагі паперы і выклікаць траўмы. Калі чарніла патрапіць на скуру, у вочы ці ў рот, неабходна неадкладна выканаць наступныя дзеянні: • Калі чарніла патрапіла на скуру, неадкладна змыйце яго вадой і мылам. • Калі чарніла патрапіла ў вочы, неадкладна прамыйце іх вадой.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ • Адключэнне электрычнага сілкавання можа знішчыць інфармацыю ў памяці прылады. • НЕ падключайце прыладу да электрычнай разеткі, да якой падключаны буйныя прылады ці іншае абсталяванне, для працы якога неабходная вялікая магутнасць. Выкарыстанне прылады супольна з іншай(ымі) прыладай(амі) можа прывесці да электрычнага перанапружання, што выкліча ўключэнне аўтаматычнага засцерагальніка ці перагаранне плаўкага засцерагальніка.
НЕ дапускайце назапашвання пылу на вілцы, разетцы ці на прыладзе. НЕ спрабуйце самастойна праводзіць абслугоўванне прылады. Адкрыццё ці зняцце накрывак нясе пагрозу атрымання ўдару току высокага напружання і іншыя рызыкі, а таксама можа ануляваць гарантыю на прыладу. У выпадку непаладак у працы прылады неабходна звяртацца ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother. НЕ дапускайце кантакту вадкасці любога тыпу з вілкай ці разеткай.
Гэтая прылада абсталявана 3-полюснай заземленай вілкай сілкавання. Такая вілка падыдзе толькі да разеткі з зазямленнем. Гэта неабходна для бяспекі працы. Калі вы не можаце ўставіць вілку ў разетку, звярніцеся да электрыка з просьбай замяніць састарэлую разетку. НЕ падключайце заземленую вілку прылады да любой іншай разеткі, акрамя апісанай вышэй. Гэта можа прывесці да атрымання электрычнага ўдару. Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі.
Абслугоўванне прылады 1 ПАПЯРЭДЖАННЕ У выпадку падзення прылады альбо пашкоджання корпуса існуе пагроза атрымання электрычнага ўдару. Адключыце прыладу ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother. Калі прылада нязвыкла награваецца, з яе ідзе дым, моцны пах, або калі вы выпадкова вылілі на прыладу вадкасць, неадкладна адключыце яе ад разеткі сілкавання. Звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother ці да мясцовага дылера Brother.
Гарантыя на прадукт і адказнасць 1 Ніякая інфармацыя, змешчаная ў дадзенай інструкцыі, не павінна ўплываць на існуючую гарантыю на прыладу і не можа інтэрпрэтавацца як прадастаўленне дадатковай гарантыі на прыладу. Невыкананне патрабаванняў інструкцыі па бяспецы можа зрабіць гарантыю на прыладу несапраўднай. ПАПЯРЭДЖАННЕ НЕ дапускайце кантакту прылады з вадкасцю.
Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы) 1 Мы, кампанія Brother Industries Ltd., зарэгістраваная па адрасе 15-1 Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія, сведчым, што дадзеная прылада адпавядае асноўным патрабаванням усіх адпаведных дырэктыў і пастаноў, якія прымяняюцца ў Еўрапейскай Супольнасці. Дэкларацыю аб адпаведнасці можна спампаваць з нашага сайта. Наведайце support.brother.
Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза 16 1
1 Декларація про відповідність (Ukrainian) вимогам Технічного регламенту обмеження використання деяких небезпечних речовин в електричному та електронному обладнанні (затвердженого Постановою №1057 Кабінету Міністрів України) Виріб відповідає вимогам Технічного Регламенту Обмеження Використання деяких Небезпечних Речовин в електричному та електронному обладнанні (ТР ОВНР). Вміст небезпечних речовин у випадках, не обумовлених в Додатку №2 ТР ОВНР: 1.
Гандлёвыя знакі 1 Windows, Windows Vista і Windows Phone з'яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі ці гандлёвымі знакамі карпарацыі Microsoft Corporation у Злучаных Штатах і іншых краінах. Apple, Macintosh і Mac з'яўляюцца гандлёвымі знакамі Apple Inc., зарэгістраванымі ў Злучаных Штатах і іншых краінах. App Store з'яўляецца знакам абслугоўвання кампаніі Apple Inc. Wi-Fi® з'яўляецца зарэгістраваным гандлёвым знакам Wi-Fi Alliance®.
Іншая інфармацыя 1 FlashFX® з'яўляецца зарэгістраваным гандлёвым знакам кампаніі Datalight, Inc. FlashFX® Аўтарскае права 1998–2014 Datalight, Inc. Патэнтнае бюро ЗША 5,860,082/6,260,156 FlashFX® Pro™ з'яўляецца гандлёвым знакам кампаніі Datalight, Inc. FlashFX® Tera™ з'яўляецца гандлёвым знакам кампаніі Datalight, Inc. Reliance™ з'яўляецца гандлёвым знакам кампаніі Datalight, Inc. Reliance Nitro™ з'яўляецца гандлёвым знакам кампаніі Datalight, Inc.
Незаконнае ўжыванне капіравальнага абсталявання Капіраванне пэўных тэкстаў альбо дакументаў з намерам здзейсніць махлярства з'яўляецца злачынствам. Ніжэй прыведзены няпоўны спіс дакументаў, капіраванне якіх можа быць незаконным.
www.brotherearth.