Product Safety Guide

Table Of Contents
12
Гэтая прылада абсталявана 3-полюснай заземленай вілкай сілкавання. Такая вілка
падыдзе толькі да разеткі з зазямленнем. Гэта неабходна для бяспекі працы. Калі вы не
можаце ўставіць вілку ў разетку, звярніцеся да электрыка з просьбай замяніць
састарэлую разетку. НЕ падключайце заземленую вілку прылады да любой іншай разеткі,
акрамя апісанай вышэй. Гэта можа прывесці да атрымання электрычнага ўдару.
Асцярожна праводзьце і перападключайце тэлефонныя лініі.
Ніколі не дакранайцеся да тэлефонных правадоў альбо неізаляваных клем, за
выключэннем выпадкаў, калі шнур тэлефоннай лініі не ўстаўлены ў разетку сілкавання.
Ніколі не падключайце тэлефонны провад падчас навальніцы. Ніколі не ўсталёўвайце
тэлефонную разетку ў вільготным месцы.
НЕ карыстайцеся прыладай і не прымяняйце шнур, калі шнур зношаны ці парэпаны.
Падчас адключэння прылады НЕ дакранайцеся да пашкоджанага ці парэпанага ўчастка.
НЕ цягніце за шнур сілкавання, бярыцеся толькі за вілку. НЕ стаўце рэчы на шнур
сілкавання. НЕ размяшчайце прыладу ў месцах, дзе на шнур могуць наступіць.
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да атрымання электрычнага ўдару ці пажару.
Кампанія Brother настойліва раіць НЕ ўжываць падаўжальнікі ніякага тыпу.