Product Safety Guide

Table Of Contents
15
Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы) 1
Мы, кампанія Brother Industries Ltd., зарэгістраваная па адрасе
15-1 Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія,
сведчым, што дадзеная прылада адпавядае асноўным патрабаванням усіх адпаведных
дырэктыў і пастаноў, якія прымяняюцца ў Еўрапейскай Супольнасці.
Дэкларацыю аб адпаведнасці можна спампаваць з нашага сайта. Наведайце
support.brother.com
і:
-> выберыце “Manuals”
-> выберыце сваю мадэль
Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве R&TTE (Радыё- і
тэлекамунікацыйнае абсталяванне) 1999/5/EC (толькі для Еўропы)
(Распаўсюджваецца на мадэлі з інтэрфейсамі для радыё)
1
Мы, кампанія Brother Industries Ltd.,
зарэгістраваная па адрасе 15-1 Naeshiro-cho, Mizuho-ku, Nagoya 467-8561, Японія,
сведчым, што дадзеныя прылады адпавядаюць умовам дырэктывы R&TTE 1999/5/EC.
Копію Дэкларацыі аб адпаведнасці можна спампаваць у адпаведнасці з інструкцыямі з
раздзела, прысвечанага Дэкларацыі адпаведнасці (толькі для Еўропы).
Бесправадная сетка 1
Рашэнні для памяшканняў
Частотны дыяпазон: 2400 – 2483,5 МГц
Максімальная радыёчастотная моц, што перадаецца ў дыяпазоне частот: Менш за 20 дБм
(эквівалентная моц ізатропнага выпраменьвання)
NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC) 1
Гэты шматфункцыянальны прынтар падтрымлівае функцыю NFC (перадача дадзеных у
найбліжэйшым радыусе дзеяння).
Частотны дыяпазон: 13,553 – 13,567 МГц
Максімальная радыёчастотная моц, што перадаецца ў дыяпазоне частот: Менш за
111,5 dBμ В/м на 10 м
Падключэнне да лакальнай сеткі (толькі мадэлі з функцыяй
правадной лакальнай сеткі) 1
АСЦЯРОЖНА
НЕ падключайце прыладу да лакальнай сеткі, на якую можа ўздзейнічаць перанапружанне.