Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага пра складанне і выданне
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязанні
- Адключэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/EC (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) ...
- IEC 60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў на 220-240 В)
- Бесправадная лакальная сетка (толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне дабраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
13
Гэтая прылада абсталявана 3-кантактнай вілкай з зазямленнем. Гэткая вілка падыходзіць
толькі да разетак з зазямленнем. Гэта функцыя, якая забяспечвае бяспеку працы. Калі
ўставіць вілку ў разетку не атрымліваецца, выклічце электрыка для замены састарэлай
разеткі. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем.
(Толькi для мадэляў MFC)
Забараняецца дакранацца да аголеных тэлефонных правадоў або клем, калі тэлефонная
лінія падлучана да насценнай разеткі. Забараняецца падлучаць шнур тэлефоннай лініі
падчас навальніцы і карыстацца ім, калі ён зношаны або пашкоджаны. Забараняецца
ўсталёўваць насценную тэлефонную разетку ў сырым памяшканні альбо ў памяшканні, у
якім магчыма павелічэнне вільготнасці, напрыклад,
паблізу халадзільніка або іншых
прылад, якія ўтвараюць кандэнсат. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным
токам.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў становішча, у якім шнур будзе нацягнуты або на яго будзе
ўздзейнічаць механічная нагрузка. Гэта можа прывесці да пашкоджання або зносу шнура.
НЕ выкарыстоўвайце прыладу, калі шнур пашкоджаны або зношаны. Гэта можа прывесці
да паражэння электрычным токам або ўзнікнення пажару.
• НЕ кладзіце нічога на шнур сілкавання.
• НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў такіх месцах, дзе на шнур сілкавання можна наступіць.
• НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў становішча, у якім шнур будзе нацягнуты або на яго
будзе ўздзейнічаць механічная нагрузка, бо гэта можа прывесці да пашкоджання або
зносу шнура.
НЕ выкарыстоўвайце кабелі (або дадатковыя прылады) невядомага паходжання. Гэта
можа прывесці да пажару або траўмаў. Усталяванне павінна выконвацца строга ў
адпаведнасці з інструкцыяй карыстальніка.