Product Safety Guide

Table Of Contents
15
Тэхнічнае абслугоўванне прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ спрабуйце абслугоўваць прыладу самастойна, таму што адкрыццё або здыманне
вечкаў можа прывесці да ўзнікнення небяспекі паражэння токам і выклікаць іншыя рызыкі,
якія могуць прывесці да анулявання гарантыі. У выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблем
з прыладай звярнiцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера
Brother.
Калі прылада падала або яе корпус быў пашкоджаны, можа ўзнікнуць небяспека
паражэння электрычным токам. Адключыце прыладу ад разеткі і звярнiцеся ў службу
падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother.
Пры траплянні ўнутр прылады металічных прадметаў, вады ці іншых вадкасцяў
неадкладна адключыце яе ад сеткавай разеткі і звярнiцеся ў службу падтрымкі кліентаў
Brother або да мясцовага дылера Brother.
Калі прылада моцна нагрэлася, вылучае дым або іншыя пахі і калі вы выпадкова на яе
пралілі вадкасць, неадкладна адключыце яе ад электрычнай разеткі. Звярнiцеся ў службу
падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Калі пры выкананні інструкцый па эксплуатацыі прылада працуе дрэнна, выканайце
наладку толькі тых функцый, якія апісаны ў інструкцыі па эксплуатацыі. Няправільная
наладка іншых функцый можа прывесці да пашкоджання прылады. Для аднаўлення яе
нармальнай працы можа спатрэбіцца сурёзны рамонт з прыцягненнем кваліфікаванага
спецыяліста.