Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага пра складанне і выданне
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязанні
- Адключэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/EC (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) ...
- IEC 60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў на 220-240 В)
- Бесправадная лакальная сетка (толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне дабраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
16
Гарантыя на прыладу і абавязанні 1
Ніякая інфармацыя, што ўтрымліваецца ў дадзеным дакуменце, не змяняе ніводную з
існуючых гарантый на прыладу і не можа расцэньвацца ў якасці дадатковай гарантыі на яе.
Невыкананне тэхнікі бяспекі, апісанай у дадзенай інструкцыі, можа прывесці да анулявання
гарантыі на прыладу.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ выкарыстоўвайце прыладу паблізу вады (напрыклад, побач з ваннай, ракавінай,
кухоннай мыйкай або пральнай машынай, а таксама ў вільготным падвале або побач з
плавальным басейнам).
Выкарыстоўвайце толькі шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
Адключэнне прылады 1
АСЦЯРОЖНА
Дадзеную прыладу варта ўстанаўліваць побач з лёгкадаступнай электрычнай разеткай. У
надзвычайнай сітуацыі неабходна адключыць шнур сілкавання ад электрычнай разеткі,
каб цалкам выключыць сілкаванне.
Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для
мадэляў MFC) 1
ДАДЗЕНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ПРЫЗНАЧАНА ДЛЯ ПРАЦЫ З ДВУХПРАВАДНОЙ
АНАЛАГАВАЙ ЛІНІЯЙ ТФАК, АБСТАЛЯВАНАЙ АДПАВЕДНЫМ РАЗДЫМАМ.
Кампанія Brother паведамляе карыстальнікам пра тое, што гэты выраб можа не
функцыянаваць належным чынам у краіне, адрознай ад той, у якой прылада была
першапачаткова набыта, і не гарантуе працу прылады пры выкарыстанні яе з грамадскімі
тэлекамунікацыйнымі лініямі ў іншых
краінах.