Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага пра складанне і выданне
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязанні
- Адключэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/EC (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) ...
- IEC 60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў на 220-240 В)
- Бесправадная лакальная сетка (толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне дабраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
3
Заўвага пра складанне і выданне 1
Гэтая інструкцыя складзена і апублікавана, каб падаць актуальныя і даступныя на момант
публікацыі звесткі пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя ў дадзенай
інструкцыі можа быць зменена.
Для атрымання апошняй версіі інструкцыі наведайце вэб-сайт па адрасе
http://support.brother.com
Выберыце бяспечнае месца для прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Выбірайце для ўстаноўкі памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература ў дыяпазоне
ад 10 да 32 °C, а вільготнасць — у дыяпазоне ад 20 да 80% (без кандэнсацыі).
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных прамянёў, празмернага цяпла,
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да ўзнікнення
небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта
таксама можа прывесці да пашкоджання прылады і/або яе няспраўнасці.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу абагравальнікаў, кандыцыянераў, электрычных
вентылятараў, халадзільнікаў і вады. Ў адваротным выпадку вада, якая патрапіла ў
прыладу, можа прывесці да паражэння токам, кароткага замыкання або ўзгарання (гэта
таксама можа адбыцца ад кандэнсацыі вільгаці, якая ўтварылася ў выніку працы
награвальнага абсталявання, кандыцыянера паветра, вентыляцыйнага абсталявання).