Product Safety Guide

Table Of Contents
4
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу хімікатаў або ў месцах, дзе магчымая іх уцечка. У
прыватнасці, арганічныя растваральнікі або іншыя хімічныя вадкасці могуць расплавіць
або растварыць кажух і/або кабелі, у выніку чаго ствараецца рызыка пажару або
паражэння электрычным токам. Яны таксама могуць зявіцца чыннікам няспраўнасці
прылады або абясколервання яе корпусу.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў месцах, у якіх заблакаваны або абцяжараны доступ да
раздымаў або адтулін прылады. Гэтыя раздымы і адтуліны прызначаны для вентыляцыі.
Блакаванне вентыляцыйных адтулін прылады можа выклікаць рызыку перагрэву і/або
ўзгарання.
Правільная эксплуатацыя:
Вытрымлівайце мінімальную адлегласць вакол прылады, як паказана на ілюстрацыі.
Устанавіце прыладу на цвёрдай роўнай
паверхні.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу побач з батарэяй і абагравальнікам альбо над імі.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ва «ўбудаваныя» нішы, калі пры гэтым не забяспечваецца
адпаведная вентыляцыя.
100 мм
120 мм
100 мм
100 мм
250 мм
100 мм