Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага пра складанне і выданне
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязанні
- Адключэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/EC (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) ...
- IEC 60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў на 220-240 В)
- Бесправадная лакальная сетка (толькі для мадэляў з функцыяй бесправаднога падлучэння да лакальнай сеткі)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне дабраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
5
АСЦЯРОЖНА
Устанаўлівайце прыладу ў месцах, дзе забяспечана адпаведная вентыляцыя.
Гэтая прылада вылучае некаторыя хімічныя рэчывы падчас друку і, акрамя таго, пры
выкарыстанні цягам доўгага часу або ў дрэнна вентыляваных месцах можа выклікаць
вылучэнне такіх пахкіх газаў, як азон. Змяшчайце прыладу ў добра вентыляваным
памяшканні для забеспячэння аптымальнай прадукцыйнасці і камфорту.
Старайцеся не ставіць прыладу ў памяшканнях, дзе ходзіць шмат людзей. Калі неабходна
ўстанавіць прыладу ў такім памяшканні, абавязкова ўстанавіце прыладу ў бяспечным
месцы, каб яна не змагла выпадкова зваліцца, бо падзенне прылады можа нанесці траўму
вам або іншым людзям і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў самой прылады. Таксама
пераканайцеся, каб кабелі
не стваралі траўманебяспечныя перашкоды.
НЕ ўстанаўлівайце цяжкія прадметы на прыладу.
НЕ стаўце прыладу на няўстойлівую цялежку, падстаўку альбо стол. Гэтая прылада
цяжкая і яе падзенне можа нанесці вам траўму і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў.
Пры выкарыстанні мадэляў MFC і DCP узнікае дадатковая рызыка нанясення траўмы
пабітым шклом сканера. Асабліва, калі ў вас ёсць дзеці, абавязкова ўстанавіце прыладу
ў бяспечным месцы.
Устанавіце прыладу на роўную гарызантальную ўстойлівую паверхню, якая не паддаецца
ўздзеянню вібрацыі і ўдарам, напрыклад, на стол. Устанавіце прыладу побач з
тэлефоннай разеткай (толькі для мадэляў MFC) і са стандартнай заземленай
электрычнай разеткай.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• НЕ падлучайце прыладу да электрычных разетак ў ланцугу, кіраваным галоўным
выключальнікам або аўтаматычным таймерам, а таксама ў адным ланцугу з магутнымі
прыладамі або іншым абсталяваннем, такім як кандыцыянер паветра, капіравальны
апарат, машынка для знішчэння папер і г. д., якое можа выклікаць разрыў ланцуга
сілкавання.
• НЕ стаўце прадметы на верх прылады
. Гэта можа павялічыць рызыку перагрэву ў
выпадку няправільнай працы прылады.
• НЕ стаўце перад прыладай прадметы, якія блакуюць выхад надрукаваных старонак або
факсаў (толькі для мадэляў MFC).
• НЕ стаўце прыладу побач з крыніцамі перашкод, напрыклад, дынамікамі або базавымі
блокамі бесправадных тэлефонаў, вырабленых не кампаніяй Brother. Яны могуць
стацца чыннікам перашкод падчас працы
электронных кампанентаў прылады.
• Адключэнне сілкавання можа прывесці да знікнення інфармацыі з памяці прылады.