Product Safety Guide

Table Of Contents
13
Бяспечнае падлучэнне прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Унутры прылады маюцца электрычныя кантакты, якія знаходзяцца падчас працы пад
высокім напружаннем. Перад чышчэннем унутраных частак прылады спачатку адлучыце
тэлефонны шнур (толькі для мадэляў MFC), а затым шнур сілкавання ад электрычнай
разеткі. Гэта прадухіліць паражэнне электрычным токам.
НЕ трымайцеся за шнур сілкавання, каб выцягнуць вілку з насценнай разеткі або ўставіць
яе туды. Бярыце вілку за корпус.
НЕ дакранайцеся да вілкі мокрымі рукамі. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным
токам.
Заўсёды цалкам устаўляйце вілку ў разетку.
Дадзеную прыладу трэба падлучаць да крыніцы пераменнага току з напружаннем, якое
адпавядае паказанаму на этыкетцы. НЕ падлучайце прыладу да крыніцы пастаяннага
току або інвертара. У выпадку ўзнікнення цяжкасцяў звярнiцеся да кваліфікаванага
электрыка.