Product Safety Guide

Table Of Contents
14
Гэта прылада абсталявана 3-кантактнай вілкай з зазямленнем. Вілка падыходзіць толькі
для электрычнай разеткі з зазямленнем. Гэта функцыя забяспечвае бяспеку працы. Калі
не атрымліваецца ўставіць вілку ў разетку, выклікайце электрыка для ўсталявання
патрэбнага тыпу разеткі. НЕ грэбуйце ахоўнай функцыяй вілкі з зазямленнем.
(Толькi для мадэляў MFC)
Забараняецца дакранацца да неізаляваных правадоў або клем тэлефоннай лініі, калі
лінія не адлучана ад насценнай разеткі. Забараняецца падлучаць шнур тэлефоннай лініі
падчас навальніцы і карыстацца ім, калі ён зношаны або пашкоджаны. Забараняецца
ўсталёўваць насценную тэлефонную разетку ў сырым памяшканні або ў памяшканні, у
якім магчыма павелічэнне вільготнасці,
напрыклад, паблізу халадзільніка або іншых
прылад, якія ўтвараюць кандэнсат. Гэта можа прывесці да паражэння электрычным
токам.
НЕ змяшчайце прыладу ў становішча, у якім шнур будзе нацягнуты або на яго будзе
ўздзейнічаць механічная нагрузка. Гэта можа прывесці да пашкоджання або зносу шнура.
НЕ выкарыстоўвайце прыладу, калі шнур пашкоджаны або зношаны. Гэта можа прывесці
да паражэння электрычным токам або ўзнікнення пажару.
НЕ стаўце ніякія прадметы на шнур сілкавання.
НЕ змяшчайце прыладу ў такіх месцах, дзе на шнур сілкавання можна наступіць.
НЕ змяшчайце прыладу ў становішча, у якім шнур будзе нацягнуты або на яго будзе
ўздзейнічаць механічная нагрузка. Гэта можа прывесці да пашкоджання або зносу
шнура.
НЕ выкарыстоўвайце кабелі (або дадатковыя прылады) невядомага паходжання. Гэта
можа прывесці да пажару або траўмаў. Усталяванне павінна выконвацца дакладна ў
адпаведнасці з інструкцыяй карыстальніка.