Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі
- Апавяшчэнне пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для размяшчэння прылады
- Агульныя меры бяспекі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Адлучэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Характарыстыкі IEC60825-1:2014 (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправаднога падлучэння да сеткі)
- Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне добраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Саюза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
16
Тэхнічнае абслугоўванне прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ спрабуйце выконваць абслугоўванне прылады самастойна. Адчыненне або зняцце
накрывак можа падвергнуць вас небяспецы ўздзеяння высокага напружання і прывесці да
анулявання гарантыі. Пры ўзнікненні любых праблем падчас працы з прыладай
звяртайцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother.
У выпадку падзення прылады або пашкоджання яе корпуса існуе небяспека паражэння
электрычным токам. Адлучыце прыладу ад разеткі і звярнiцеся ў службу падтрымкі
кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother.
Пры траплянні вады, іншай вадкасці або металічных аб’ектаў унутр прылады адразу
адключыце яе ад электрычнай разеткі і звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў Brother
або да дылера Brother.
У выпадку празмернага нагрэву прылады, з’яўлення дыму або моцнага паху, або калі на
яе праліта вадкасць, неадкладна адлучыце яе ад электрычнай разеткі. Звярнiцеся ў
службу падтрымкі кліентаў Brother або да мясцовага дылера Brother.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Калі пры выкананні інструкцый па эксплуатацыі прылада не працуе належным чынам,
выконвайце толькі наладку тых функцый, якія апісаны ў інструкцыях па эксплуатацыі.
Няправільная наладка іншых функцый можа прывесці да пашкоджання прылады. Для
аднаўлення яе нармальнай працы можа спатрэбіцца сур’ёзны рамонт з прыцягненнем
кваліфікаванага спецыяліста.