Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі
- Апавяшчэнне пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для размяшчэння прылады
- Агульныя меры бяспекі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Адлучэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Характарыстыкі IEC60825-1:2014 (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправаднога падлучэння да сеткі)
- Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне добраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Саюза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
17
Гарантыя на прадукт і адказнасць 1
Ніякія звесткі, што ўтрымліваюцца ў дадзенай інструкцыі, не ўплываюць на існуючую
гарантыю на прадукт і не могуць быць вытлумачаны як падстава для прадастаўлення
дадатковай гарантыі на прадукт. Невыкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі, прыведзеных
у дадзенай інструкцыі, можа прывесці да анулявання гарантыі на выраб.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ выкарыстоўвайце прыладу паблізу вады (напрыклад, побач з ваннай, ракавінай,
кухоннай мыйкай або пральнай машынай, а таксама ў вільготным падвале або побач з
плавальным басейнам).
Выкарыстоўвайце толькі шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
Адлучэнне прылады 1
АСЦЯРОЖНА
Дадзеная прылада павінна быць ўсталявана побач з лёгкадаступнай электрычнай
разеткай. У надзвычайнай сітуацыі неабходна выняць шнур сілкавання з электрычнай
разеткі, каб цалкам адлучыць сілкаванне.
Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для
мадэляў MFC) 1
ДАДЗЕНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ПРЫЗНАЧАНА ДЛЯ ПРАЦЫ З ДВУХПРАВАДНОЙ
АНАЛАГАВАЙ ЛІНІЯЙ ТФАК, АБСТАЛЯВАНАЙ АДПАВЕДНЫМ РАЗДЫМАМ.
Кампанія Brother паведамляе карыстальнікам пра тое, што гэты выраб можа не
функцыянаваць належным чынам у краіне, адрознай ад той, у якой прылада была
першапачаткова набыта, і не гарантуе працу прылады пры выкарыстанні яе з грамадскімі
тэлекамунікацыйнымі лініямі ў іншых
краінах.