Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Як карыстацца гэтай інструкцыяй:
- Сімвалы і абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай інструкцыі
- Апавяшчэнне пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для размяшчэння прылады
- Агульныя меры бяспекі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Адлучэнне прылады
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Характарыстыкі IEC60825-1:2014 (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправаднога падлучэння да сеткі)
- Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC)
- Падлучэнне да лакальнай сеткі (толькі для мадэляў з сеткавым інтэрфейсам)
- Радыёперашкоды
- Адлюстраванне добраахвотных пагадненняў на пастаўку абсталявання
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Саюза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
3
Апавяшчэнне пра складанне і публікацыю 1
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана з мэтай прадастаўлення апошніх і даступных
на момант публікацыі звестак пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя, якая
змяшчаецца ў гэтай інструкцыі, можа быць зменена.
Апошнюю версію інструкцыі можна знайсці на вэб-сайце па адрасе http://support.brother.com
Выбар бяспечнага месца для размяшчэння
прылады 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Выбірайце для размяшчэння прылады памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература
ў дыяпазоне ад 10 да 32 °C, а вільготнасць — у дыяпазоне ад 20 да 80 % (без
кандэнсацыі).
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных промняў, празмернага
награвання, адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да
ўзнікнення небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання.
Акрамя таго, магчыма пашкоджанне прылады і/або з’яўленне ў ёй няспраўнасцяў.
НЕ змяшчайце прыладу побач з абагравальнікамі, кандыцыянерамі, электрычнымі
вентылятарамі, халадзільнікамі і вадой. Невыкананне гэтага патрабавання можа
прывесці да паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання пры
траплянні ў прыладу вады (у тым ліку пры кандэнсацыі, выкліканай працай
абагравальніка, кандыцыянера або вентыляцыйнага абсталявання).