Product Safety Guide

Table Of Contents
11
Калі прылада не выкарыстоўваецца для атрымання факсаў і вы не збіраецеся
карыстацца ёю на працягу доўгага перыяду часу, адключыце прыладу ад разеткі.
НЕ спрабуйце разбіраць тонер-картрыдж. Калі тонер рассыпаўся, пазбягайце ўдыхання
або трапляння яго на скуру. Калі гэта здарылася, прачытайце даведачныя лісты па
бяспецы (SDS), размешчаныя на вэб-сайце па адрасе
http://sds.brother.co.jp/sdsapp/index.html
Захоўвайце тонер-картрыдж у недаступным для дзяцей месцы. Пры праглынанні тонера
неадкладна звярніцеся да доктара і прачытайце даведачныя лісты па бяспецы (SDS),
размешчаныя на вэб-сайце па адрасе http://sds.brother.co.jp/sdsapp/index.html
Рэкамендуецца пакласці тонер-картрыдж і блок фотобарабана на чыстую роўную
паверхню, падсцяліўшы пад яго ліст непатрэбнай паперы на выпадак, калі тонер
рассыпецца. Калі тонер рассыпецца і патрапіць на рукі або адзенне, неадкладна вытрыце
яго або змыйце халоднай вадой.
У выпадку кантакту з тонерам выканайце наступныя ўказанні:
Удыханне
Пры выпадковым удыханні адразу выйдзіце на свежае паветра і звярніцеся па
медыцынскую дапамогу.
Траплянне на скуру
Неадкладна здыміце забруджанае адзенне і прамыйце пашкоджаны ўчастак скуры
вялікай колькасцю вады або мыльнага раствору.
Траплянне ў вочы
Звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Калі рэчыва патрапіла ў
вочы, неадкладна
прамыйце іх вялікай колькасцю вады (не менш 15 хвілін).
Праглынанне
Неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Прамыйце рот вадой і дайце
пацярпеламу 200-300 мл (прыкладна шклянку) вады для піцця.
Для атрымання дадатковай інфармацыі па тэхніцы бяспекі падчас працы з тонерамі
прылады прачытайце даведачныя лісты па бяспецы (SDS), наведаўшы пазначаную ніжэй
вэб-старонку http://sds.brother.co.jp/sdsapp/index.html