Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага аб складанні і выданні
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязальніцтвы
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для краін Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/ЕС (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) (Дастасоўная да мадэляў з тэлекамунікацыйнымі і радыё-інтэрфэйсамі)
- IEC60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправаднога падлучэння да сеткі)
- Адлучэнне прылады
- Сеткавае падлучэнне
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі па ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
3
Заўвага аб складанні і выданні 1
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана для прадстаўлення актуальных звестак пра
бяспечную эксплуатацыю прылады, даступных на момант публікацыі. Інфармацыя ў гэтай
інструкцыі можа быць зменена.
Найноўшую версію інструкцыі можна загрузіць з вэб-сайта http://solutions.brother.com/
Выберыце бяспечнае месца для прылады 1
Устанавіце прыладу на роўную гарызантальную ўстойлівую паверхню, якая не паддаецца
ўздзеянню вібрацыі і ўдарам, напрыклад, на стол. Устанавіце прыладу паблізу тэлефоннай
разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем.
Выбірайце для ўстаноўкі памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература ў дыяпазоне ад
10 да 32 C, а вільготнасць ад 20 да 80% (без кандэнсацыі).
ПАПЯРЭДЖАННЕ
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных прамянёў, празмернага цяпла,
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да ўзнікнення
небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта
таксама можа прывесці да пашкоджання прылады і/або яе няспраўнасці.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу абагравальнікаў, кандыцыянераў паветра,
электрычных вентылятараў, халадзільнікаў і вады. Ў адваротным выпадку вада, якая
патрапіла ў прыладу, можа прывесці да паражэння токам, кароткага замыкання або
ўзгарання (гэта таксама можа адбыцца ад кандэнсацыі вільгаці, якая ўтварылася ў выніку
працы награвальнага абсталявання, кандыцыянера паветра, вентыляцыйнага
абсталявання).










