Product Safety Guide

Table Of Contents
4
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу хімікатаў або ў месцах, дзе магчымая іх уцечка. У
прыватнасці, арганічныя растваральнікі або вадкасці могуць стацца чыннікам плаўлення
або растварэння корпуса і кабеляў, што можа прывесці да ўзгарання або паражэння
электрычным токам. Яны таксама могуць зявіцца чыннікам няспраўнасці прылады ці
абескаляроўвання яе корпуса.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў месцах, у якіх блакаваны або абцяжараны доступ да
раздымаў або адтулін. Гэтыя раздымы і адтуліны прызначаны для вентыляцыі.
Блакаванне вентыляцыйных адтулін прылады можа выклікаць рызыку перагрэву і/або
ўзгарання.
Правільная эксплуатацыя:
Пакіньце прынамсі 100 мм вольнай прасторы паміж вентыляцыйнай адтулінай і
сцяной.
Устанавіце прыладу на цвёрдай роўнай
паверхні.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу побач з батарэяй ці абагравальнікам альбо над імі.
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ваўбудаваныянішы, калі пры гэтым не забяспечваецца
адпаведная вентыляцыя.