Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Выкарыстанне гэтай інструкцыі:
- Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
- Заўвага аб складанні і выданні
- Выберыце бяспечнае месца для прылады
- Агульныя меры засцярогі
- Бяспечнае падлучэнне прылады
- Тэхнічнае абслугоўванне прылады
- Гарантыя на прыладу і абавязальніцтвы
- Інфармацыя аб дазволеным выкарыстанні (толькі для мадэляў MFC)
- Дэкларацыя адпаведнасці (толькі для краін Еўропы)
- Дэкларацыя адпаведнасці дырэктыве 1999/5/ЕС (Дырэктыва аб радыёапаратуры і абсталяванні тэлекамунікацыйных тэрміналаў, толькі для Еўропы) (Дастасоўная да мадэляў з тэлекамунікацыйнымі і радыё-інтэрфэйсамі)
- IEC60825-1:2007 Характарыстыка (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправаднога падлучэння да сеткі)
- Адлучэнне прылады
- Сеткавае падлучэнне
- Радыёперашкоды
- Дэкларацыя адпаведнасці міжнароднаму стандарту ENERGY STAR®
- Тэхнічныя становішчы Мытнага Звяза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі па ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзія
- Дадатковая інфармацыя
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (толькі для мадэляў MFC і DCP)
6
АСЦЯРОЖНА
Гэтая прылада вылучае некаторыя хімічныя рэчывы падчас друку, і, акрамя таго, пры
выкарыстанні цягам доўгага часу або ў дрэнна вентыляваных месцах можа выклікаць
вылучэнне такіх пахкіх газаў, як азон. Змяшчайце прыладу ў добра вентыляваным
памяшканні для забеспячэння аптымальнай прадукцыйнасці і камфорту.
Старайцеся не ставіць прыладу ў памяшканнях, дзе ходзіць шмат людзей. Калі неабходна
ўстанавіць прыладу ў такім памяшканні, абавязкова ўстанавіце прыладу ў бяспечным
месцы, каб яна не змагла выпадкова зваліцца, бо падзенне прылады можа нанесці траўму
вам або іншым людзям і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў. Таксама пераканайцеся,
каб кабелі не стваралі
траўманебяспечныя перашкоды.
НЕ падлучайце прыладу да электрычных разетак ў ланцугу, кіраваным галоўным
выключальнікам або аўтаматычным таймерам, а таксама ў адным ланцугу з магутнымі
прыладамі або іншым абсталяваннем, такім як кандыцыянер паветра, капіравальны
апарат, машынка для знішчэння папер і г. д., якое можа выклікаць разрыў ланцуга
сілкавання.
НЕ ешце пакет з сілікагелем, яго варта выкінуць. Пры праглынанні неадкладна звярніцеся
па медыцынскую дапамогу.
НЕ ўстанаўлівайце цяжкія прадметы на прыладу.
НЕ стаўце прыладу на няўстойлівую цялежку, падстаўку альбо стол. Гэтая прылада
цяжкая і яе падзенне можа нанесці вам траўму і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў.
Пры выкарыстанні мадэляў MFC і DCP узнікае дадатковая рызыка нанясення траўмы
пабітым шклом сканера. Асабліва, калі ў вас ёсць дзеці, абавязкова ўстанавіце прыладу
ў бяспечным месцы.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• НЕ стаўце прадметы на верх прылады. Гэта можа павялічыць рызыку перагрэву ў
выпадку няправільнай працы прылады.
• НЕ стаўце перад прыладай прадметы, якія блакуюць выхад надрукаваных старонак або
факсаў (толькі для мадэляў MFC).
• НЕ стаўце прыладу побач з крыніцамі перашкод, напрыклад, дынамікамі або базавымі
блокамі бесправадных тэлефонаў, вырабленых не кампаніяй Brother. Яны
могуць
стацца чыннікам перашкод падчас працы электронных кампанентаў прылады.
• Адключэнне сілкавання можа прывесці да знікнення інфармацыі з памяці прылады.










