Product Safety Guide

Table Of Contents
7
Агульныя меры засцярогі 1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Для пакавання прылады выкарыстоўваюцца пластыкавыя пакеты. Для прадухілення
небяспекі ўдушша захоўвайце гэтыя пластыкавыя пакеты ў месцах, недаступных для
дзяцей. Пластыкавыя пакеты не зяўляюцца цацкамі.
НЕ спальвайце тонер-картрыдж, вузел тонера-картрыджа і фотобарабана або
кантэйнер для адпрацаванага тонера. Яны могуць выбухнуць і прычыніць траўмы.
НЕ выкарыстоўвайце вогненебяспечныя рэчывы побач з прыладай. НЕ
выкарыстоўвайце аэразолі для чысткі ўнутраных і вонкавых частак прылады. Гэта
можа прывесці да ўзнікнення пажару або паражэння электрычным токам. Інструкцыі па
чыстцы
прылады uu Інструкцыя карыстальніка/Інструкцыя карыстальніка па базавых
функцыях: Рэгулярнае тэхнічнае абслугоўванне.
НЕ спрабуйце выкарыстоўваць прыладу пры ўзнікненні скамечвання паперы або
захрасанні ўнутры прылады асобных лістоў паперы. Працяглы кантакт паперы з блокам
для тэрмічнага замацавання тонера можа прывесці да ўзгарання.
НЕ выкарыстоўвайце пыласос, каб прыбраць рассыпаны тонер. Пыл тонара можа
загарэцца ўнутры пыласоса, што можа прывесці да ўзнікнення пажару. Асцярожна
прыбярыце пыл тонера сухой тканінай без ворсу і ўтылізуйце яе ў адпаведнасці з нормамі
мясцовага заканадаўства.