Product Safety Guide

Table Of Contents
НЕ выкарыстоўвайце дадзеную прыладу, каб паведаміць пра ўцечку газу, калі яна
знаходзіцца побач з месцам уцечкі.
Выкарыстоўвайце толькі шнур сілкавання, які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
Адключыце прыладу
Дадзеную прыладу неабходна ўсталёўваць побач з электрычнай разеткай са зручным
доступам. У выпадку надзвычайнага здарэння неабходна адключыць шнур сілкавання
ад электрычнай разеткі, каб цалкам выключыць сілкаванне.
Падцвярджальная інфармацыя (толькі для мадэляў MFC)
ДАДЗЕНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ПРЫЗНАЧАНАЕ ДЛЯ ПРАЦЫ З ДВУХПРАВАДНОЙ
АНАЛАГАВАЙ ТЭЛЕФОННАЙ СЕТКАЙ, АБСТАЛЯВАНАЙ АДПАВЕДНЫМ РАЗДЫМАМ.
Кампанія Brother папярэджвае, што дадзеная прылада можа працаваць няслушна ў краіне,
адрознай ад той, дзе яна першапачаткова набывалася, і не распаўсюджвае гарантыю на
прыладу, калі яна падключана да тэлефоннай лініі агульнага карыстання ў іншай краіне.
Характарыстыкі IEC 60825-1:2014 (толькі для мадэляў
220-240 В)
Гэта прылада належыць да лазерных прадуктаў Класа 1 у адпаведнасці з
характарыстыкамі IEC 60825-1:2014. Паказаная ніжэй таблічка мацуецца на прыладу ў
краінах, дзе гэта патрабуецца.
Гэта прылада абсталявана лазерным
дыёдам Класа 3B, які выпраменьвае ў
блоку лазера нябачнае лазернае
выпраменьванне. У ніякім разе нельга
адчыняць блок лазера.
Унутранае лазернае выпраменьванне
Даўжыня хвалі: 770-800 нм
Выхадная моц: макс. 25 мВт
Клас лазера: Клас 3B
16