Product Safety Guide
Table Of Contents
- Інструкцыя па бяспецы прылады
- Сімвалы і ўмоўныя знакі, якія ўжываюцца ў дакументацыі
- Інфармацыя пра складанне і публікацыю
- Выбар бяспечнага месца для прылады
- Бяспечнае падключэнне прылады
- Бяспечнае выкарыстанне прылады
- Гарантыя на прадукт і адказнасць
- Падцвярджальная інфармацыя (толькі для мадэляў MFC)
- Характарыстыкі IEC 60825-1:2014 (толькі для мадэляў 220-240 В)
- Бесправадная сетка (толькі мадэлі з функцыяй бесправадной сеткі)
- Функцыя NFC (толькі для мадэляў з функцыяй NFC)
- Правадное злучэнне (толькі для мадэляў з функцыяй правадной сеткі)
- Технічныя нормы Мытнага саюза
- Гандлёвыя знакі
- Заўвагі аб ліцэнзаванні праграм з адкрытым зыходным кодам
- Аўтарскае права і ліцэнзіі
- Служба падтрымкі кліентаў Brother
- Незаконнае выкарыстанне капіравальнага абсталявання (Толькі прылады з функцыяй сканіравання)
НЕ выкарыстоўвайце пыласос для чысткі раскіданага тонера. Гэта можа прывесці да
запальвання пылу тонера ўнутры пыласоса і да пачатку пажару. З дапамогай сухой,
безворсавай тканіны старанна ачысціце пыл тонера і ўтылізуйце яе згодна з мясцовымі
нормамі.
(Толькі для мадэляў з функцыяй бесправадной сеткі)
НЕ карыстайцеся прыладай побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем.
Радыёхвалі з прылады могуць ўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і
прыводзіць да непаладак, што можа стаць прычынай няшчаснага выпадаку ці траўмы.
Для карыстальнікаў з электроннымі сардэчнымі стымулятарамі:
Дадзеная прылада з’яўляецца крыніцай слабога магнітнага поля. Калі падчас
знаходжання каля прылады вы адчуваеце любыя незвычайныя сімптомы, звязаныя з
працай сардэчнага стымулятара, адыдзіце ад прылады і неадкладна звярніцеся да
доктара.
НЕ кладзіце на прыладу наступныя прадметы.
Калі дадзеныя прадметы судакрануцца ўнутраных электрычных частак прылады, то гэта
можа прывесці да пажару ці паражэння электрычным токам.
• Металічныя прадметы, напрыклад закрэпкі ці дужі
• Каштоўныя металы, напрыклад пярсцёнак ці ланцужок
• Ёмістасць з вадой ці вадкасцю, напрыклад шклянка, ваза або вазон для кветак
ГАРАЧАЯ ПАВЕРХНЯ
Адразу па заканчэнні працы прылады некаторыя яе ўнутраныя часткі застаюцца вельмі
гарачымі. Перш чым дакранацца да ўнутраных дэталяў прылады, пачакайце прынамсі
10 хвілін да яе поўнага ахалоджвання.
10