Product Safety Guide

1
Беларуская
Уводзіны
Дзякуй за набыццё PJ-722/PJ-723/PJ-762/PJ-763/PJ-763MFi/PJ-773 (далей па тэксту
вызначаецца як "прынтар").
Дакументацыя, якая пастаўляецца з прынтарам, уключаючы Інструкцыю па бяспецы
прылады (гэты дакумент) і Інструкцыю карыстальніка (змешчана на CD-ROM, які
ўваходзіць у камплект пастаўкі), змяшчае эксплуатацыйныя засцярогі і асноўныя інструкцыі.
Гл. дадатковую інфармацыю, а таксама інфармацыю аб праграмным забеспячэнні і
выкарыстанні прынтара ў сетцы
ў Online User’s Guide (Анлайн-інструкцыі карыстальніка)
ў Brother Solutions Center.
Апошнюю версію дакументацыі па вашым прынтары можна знайсці ў Brother Solutions
Center на вэб-сайце support.brother.com/
Захавайце ўсю дакументацыю для далейшага выкарыстання.
Важная заўвага
Змест гэтага дакумента можа быць зменены без папярэдняга паведамлення.
Забараняецца капіяванне або рэпрадукаванне зместу гэтага дакумента, часткова або
цалкам, без адпаведнага дазволу.
Мы не нясём адказнасці за шкоду, якая ўзнікла з прычыны землятрусаў, пажару, іншых
стыхійных бедстваў, дзеянняў трэціх асоб, наўмысных ці неасцярожных дзеянняў
карыстальніка, нядбайнага выкарыстання або працы
ў іншых спецыфічных умовах.
Мы не прымаем адказнасці за пашкоджанні (напрыклад, страты, страчаны прыбытак,
перапынкі ў дзейнасці ці страту сродкаў сувязі), якія могуць быць выкліканы
выкарыстаннем ці немагчымасцю карыстацца прынтарам.
Калі ў прынтары выявяцца вытворчыя дэфекты, мы заменім ці адрамантуем яго на
працягу дзеяння гарантыі.
Мы не прымаем адказнасці
за любыя пашкоджанні, якія могуць быць выкліканы
няправільнай эксплуатацыяй прынтара, падлучэннем да яго несумяшчальнага
абсталявання або выкарыстаннем несумяшчальнага праграмнага забеспячэння.