Product Safety Guide

2
Бяспечнае выкарыстанне прынтара
У выпадку непаладкі прынтара неадкладна спыніце яго і звярніцеся да свайго дылера Brother.
Сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым дакуменце
У гэтым дакуменце выкарыстоўваюцца наступныя сімвалы:
НЕБЯСПЕЧНА
Абазначае надзвычай небяспечную сітуацыю, якая праз
невыкананне гэтых папярэджанняў і інструкцый падчас
эксплуатацыі прадукту можа прывесці да смерці або
сурёзных траўмаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Абазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая пры
парушэнні інструкцый і ігнараванні папярэджанняў падчас
эксплуатацыі прылады можа прывесці да смерці або
сурёзных траўмаў.
АСЦЯРОЖНА
Абазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі
не пазбягаць яе, можа прывесці да нязначных або сярэдніх
траўмаў.
ВАЖНА
Абазначае патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, калі
не пазбягаць яе, можа нанесці шкоду маёмасці або прывесці
да страты функцыянальнасці прадукту.
Абазначае рызыку пажару ў пэўных абставінах
Абазначае рызыку паражэння электрычным токам у пэўных абставінах
Абазначае рызыку апёкаў у пэўных абставінах
Абазначае забароненае дзеянне
Абазначае рызыку узгарання побач з адкрытым полымем
Абазначае рызыку атрымання траўмы
пры дотыку да вызначанай часткі прынтара
Абазначае рызыку атрымання траўмы, напрыклад, паражэння электрычным токам, пры
здыманні вызначанай часткі прынтара
Абазначае рызыку паражэння электрычным токам пры выкананні працы вільготнымі рукамі
Абазначае рызыку паражэння электрычным токам пры кантакце прынтара з вадой
Абазначае абавязковае дзеянне
Абазначае абавязковае адлучэнне шнура сілкавання пераменнага току ад электрычнай
разеткі